01:41 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Супрацоўнікі камунальных службаў Мінска

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі з-за галалёдзіцы

© Sputnik Максим Богданович
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
4310

Пешаходам варта быць вельмі асцярожнымі, каб не ўпасці і не атрымаць траўмы, а аўтамабілісты павінны трымаць бяспечную дыстанцыю, каб пазбегнуць ДТЗ.

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 24-25 студзеня з-за галалёдзіцы, пра гэта папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"Увага! У чацвер і пятніцу на асобных участках дарог Беларусі захаваецца галалёдзіца", - гаворыцца ў паведамленні сіноптыкаў.

Раней Белгідрамет паведамляў, што ў краіне чакаецца ўзмацненне маразоў. У чацвер удзень па прагнозах сіноптыкаў слупок тэрмометра пакажа ад -5 да -12°С. Уначы ў пятніцу чакаюцца маразы да -23°С, у дзённыя гадзіны будзе -5 да -12°С.

ДАІ ў сувязі з надыходам халадоў дала шэраг саветаў аўтамабілістам, як захаваць аўто ў моцныя маразы, і як не замерзнуць у дарозе ў выпадку паломкі. У прыватнасці, кіроўцам рэкамендуюць па магчымасці пазбягаць далёкіх паездак, а ўладальнікам дызельных аўто асабліва старанна правяраць тэхнічны стан свайго аўтамабіля перад кожным выездам.

Пры паездках за горад з сабой неабходна мець цёплыя рэчы, плед, гарачы чай у тэрмасе, а таксама прадметы, якія дапамогуць пры няспраўнасці аўтамабіля або пры яго захрасанні ў снезе. Таксама перад паездкай трэба цалкам зарадзіць тэлефон, каб у экстраным выпадку ў кіроўцы была магчымасць паведаміць пра яго ў ДАІ і МНС.

Пешаходам раяць выконваць ПДР і памятаць пра тое, што на слізкай дарозе аўтамабіль не заўсёды можа хутка спыніцца. Перасякаць праезную частку інспектары рэкамендуюць толькі ва ўсталяваных месцах, прычым пераканаўшыся ў тым, што ўсе машыны паспелі затармазіць.

Тэги:
Аранжавы ўзровень небяспекі, Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, Прырода

Галоўныя тэмы