13:13 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Пралескі на Альманах

Беларусы запусцілі чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў

© Photo : ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
4610

Беларуская акцыя – частка сусветнага экалагічнага выкліку пазбаўлення ад смецця ў розных кутках планеты.

МІНСК, 17 кра - Sputnik. У Беларусі распачаўся чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў - #TrashTagOlmany Challenge – паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Па словах арганізатараў, #TrashTag challenge – гэта экалагічны выклік. Карыстальнікі з розных куткоў планеты прыбіраюць смецце і выкладаюць фатаграфіі "да" і "пасля" яе прыборкі з хэштэгам #TrashTag. Зараз у Інстаграме можна знайсці больш за 71 тысячу такіх фатаздымкаў.

Стартам чэленджа на Альманах стала акцыя, якую зладзілі удзельнікі АПБ. Яны прыбралі смецца на трох стаянках зборшчыкаў ягад розных гадоў на тэрыторыі заказніка "Стары Жадзен", які з’яўляецца часткай усяго комплексу.

Удзельнікі акцыі па прыборцы Альманскіх балотаў
© Photo : ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Удзельнікі акцыі па прыборцы Альманскіх балотаў

Праблема смецця на Альманах паўстае штогод, бо гэтыя мясціны – традыцыйнае месца збору журавін і іншых ягад мясцовым насельніцтвам. Уваходзіць на гэтую тэрыторыю таксама могуць і жыхары бліжніх вёсак з украінскага боку. У сезон зборшчыкі жывуць на балотах па некалькі тыдняў і нават месяцаў.

Зборшчыкі асвойваюць дзякія мясціны Альманаў і шкодзяць навакольнаму асяроддзю – пакідаюць пасля сябе смецце і перашкаджаюць развіццю птушанятаў, што з’яўляюцца на свет як раз у гэты перыяд.

"Альманы – гэта адна з самых вялікіх дзікіх тэрыторый у Беларусі. Чалавек стварае занадта шмат праблемаў для заказніка: пажары, смецце, турбаванне ўразлівых відаў. Гэтым чэленджам мы хочам звярнуць увагу як мага большай колькасці людзей і ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў на сітуацыю з незаконнымі стаянкамі зборшчыкаў ягад на Альманах. Трэба дапамагчы і людзям, і прыродзе, пакуль нам яшчэ ёсць што захоўваць", - падкрэсліў дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.

Арганізатары прапануюць беларусам прыбрацца ў сваім двары, бліжэйшым парку ці нават дома, зрабіць фатаздымкі "да" і "пасля" і апублікаваць у сацыяльных сетках пад адпаведным хэштэгам і з фразай "Я прыбіраю ў падтрымку Альман!". Можна таксама запрашаць да ўдзелу сяброў, знаёмых, кампаніі, арганізацыі і ўсіх астатніх.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Альманскія балоты, Ахова птушак Бацькаўшчыны

Галоўныя тэмы