12:45 21 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.09
Вясновая засуха: беларусы могуць застацца без ўраджаю бульбы?

Вясновая засуха: беларусы могуць застацца без ўраджаю бульбы?

CC0 / Pixabay / pixel2013
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
3610

Многія дачнікі з-за засушлівага надвор'я пачалі перажываць пра тое, ці не застануцца яны без бульбы.

МІНСК 25 крас - Sputnik. Засушлівае надвор'е, якое ўсталявалася ў другой палове красавіка, не павінна негатыўна паўплываць на ўраджай бульбы, распавяла Sputnik вучоны сакратар НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтву НАН Беларусі Іна Родзькіна.

Засушлівае і цёплае надвор'е ўсталявалася ў Беларусі ў апошнія тыдні красавіка. У рэдакцыю Sputnik звярнуліся ўстрывожаныя дачнікі: ці не прывядзе такое надвор'е да страты ўраджаю бульбы?

"Для бульбы засушлівае надвор'е не так страшнае, бо ідзе развіццё з клубняў, у якіх назапашаныя вада і мінеральныя рэчывы", - адзначыла навуковец.

Спецыяліст прызнала: засушлівае надвор'е не з'яўляецца самым спрыяльным для росту, аднак, калі верыць прагнозам сіноптыкаў, ужо ў канцы гэтага тыдня чакаюцца дажджы.

Зараз, па словах Родзькінай, бульба толькі прарастае, і спецыяльна паліваць яе не патрабуецца. Дадатковая вада можа спатрэбіцца толькі пасля з'яўлення першых усходаў. Аднак у цэлым зараз ніякай крытычнай сітуацыі для бульбы яна не бачыць.

"Думаю, дачакаемся дажджоў - і ўсё будзе добра", - запэўніла Родзькіна.

Як раз у гэтыя дні актыўна ідзе пасадка бульбы: спецыялісты ў гэтым пытанні арыентуюцца на тэмпературу глебы. Для паспяховай пасадкі тэмпература глебы ў лунцы павінна складаць каля васьмі градусаў цяпла. Дарэчы, у гэтым годзе саджаць бульбу пачалі раней, чым у папярэднім.

Чытайце таксама:

Тэги:
бульба

Галоўныя тэмы