00:35 28 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.34
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне ў аўторак і чацвер, у некаторых рэгіёнах яны будуць моцнымі, таксама прагназуюць навальніцы.

МІНСК, 6 кас - Sputnik. Дажджлівае і досыць цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, пра гэта распавялі ў Гідрамеце.

У аўторак амаль па ўсёй краіне прагназуюць ападкі. Па ўсходзе днём пройдуць моцныя дажджы. У асобных рэгіёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы парывісты. На вуліцы ўдзень будзе да + 15°С да + 20°С.

У сераду ўдзень кароткачасовыя ападкі пройдуць у некаторых рэгіёнах. Уначы па ўсходзе краіны прагназуюць навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад + 7°С да + 14°С, удзень + 14°С да + 21°С.

У чацвер чакаецца перавага хмарнага надвор'я. Амаль па ўсёй краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных рэгіёнах днём яны будуць моцныя, магчымы навальніцы. Уначы на вуліцы абяцаюць ад + 8°С да + 14°С, удзень - ад + 12°С да + 18°С.

Нагадаем, што раней сіноптыкі прагназавалі ў кастрычніку больш цёплае надвор'е, чым звычайна.

Тэги:
Надвор'е, Беларусь

Галоўныя тэмы