02:15 23 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.47
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Сіноптыкі папярэджваюць аб рэзкай змене надвор'я, у сувязі з гэтым на аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 26 сту – Sputnik. Вышыня снегу можа перавысіць 20 сантыметраў, на дарогах чакаюцца ападкі і галалёд - Брэсцкая і Гродзенская вобласці ўжо ў ноч на аўторак апынуцца ў эпіцэнтры стыхіі, паведамляе беларускі Гідраметэацэнтр.

Паўднёвы цыклон "Ларс" прынясе ў Беларусь моцныя ападкі: снег, мокры снег, дождж. На захадзе рэспублікі чакаецца завіруха. Хуткасць ветру будзе дасягаць 20 метраў за секунду. Тэмпература будзе вагацца ад –4°С да +2°С.

У сувязі з гэтым на аўторак сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

27 студзеня складаныя ўмовы надвор'я распаўсюдзяцца на ўсю краіну. Моцны снег і галалёдзіца могуць аказаць уплыў на транспартныя зносіны. Пры наліпанні ападкаў магчыма пашкоджанне сістэм энергазабеспячэння, абвальванне старых канструкцый.

Засыпаць Беларусь снегам "Ларс" з часовым зацішшам працягне да канца тыдня. У начны час тэмпература паветра апусціцца да –9°С.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Гідраметэацэнтр Рэспублікі Беларусь, Цыклон, Надвор'е

Галоўныя тэмы