МІНСК, 3 сак – Sputnik. Плошча заказніка "Альманскія балоты" павялічана амаль на дзесяць тысяч гектараў, гаворыцца ў пастанове Савета міністраў Беларусі, апублікаванай у аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам прадугледжана, што статус балот зменены з рэспубліканскага ландшафтнага заказніка на рэспубліканскі заказнік, што цягне некаторае ўзмацненне жорсткасці рэжыму аховы дадзеных тэрыторый.
Акрамя таго, за кошт уключэння ў заказнік новых участкаў яго плошча павялічана на 9,7 тысячы гектараў і зараз складае ўжо амаль 104 тысячы гектараў.
Пастановай урада прадугледжана, што цяпер на Альманах нельга будзе нарыхтоўваць лес і дзікарослыя расліны, у пэўныя перыяды года там будзе забаронена паляванне і касьба сена.
Кіраваць заказнікам цяпер будуць тры раённыя выканаўчыя камітэты, у межах якіх ён размешчаны, - Жыткавіцкі, Столінскі і Лельчыцкі.
Альманскія балоты - унікальны балотны комплекс, рэспубліканскі ландшафтны запаведнік там быў створаны ў 1998 годзе. Праз тры гады ён атрымаў статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. У цяперашні час тэрыторыя заказніка ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй, удзельнікамі якой з'яўляюцца 170 дзяржаў.
Чытайце таксама:
- Беларусы запусцілі чэлендж па прыборцы Альманскіх балотаў
- Замежнікам за наведванне Альманскіх балот прыйдзецца плаціць