00:38 06 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.07
  • 100 RUB3.42
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

У бліжэйшыя дні ў краіне сіноптыкі прагназуюць маразы, ноччу да мінус 17°С, а ў выхадныя - ужо дажджы.

МІНСК, 10 сак – Sputnik. Увесь тыдзень у Беларусі будзе халаднавата, але на выхадных у краіне пачнецца адліга, паведамілі ў Белгідрамеце.

У сераду 10 сакавіка раніцай будзе слабы туман. Вецер пераменны, умераны. На асобных участках дарог галалёдзіца. Днём тэмпература паветра будзе ад –4°С па поўначы да +4°С па паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск моцна не зменіцца.

У чацвер, 11 сакавіка, у краіне будзе воблачна, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра ўначы ад –4°С да –11°С, пры праясненнях да –17°С. Днём максімальная тэмпература па поўдні да +5°С, а на поўначы будзе да 5 марозу.

У пятніцу, 12 сакавіка, з тэрыторыі Еўропы прыйдуць цёплыя паветраныя масы. Маразы пачнуць слабець. Будзе мокры снег, дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер парывісты, месцамі моцны. Тэмпература паветра ўначы ад –1°С да –8°С. Днём па паўночным усходзе будзе ад –2°С да +5°С, па паўднёвым захадзе да +7°С.

Як паведамляюць сіноптыкі, у суботу і нядзелю чакаецца адліжнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі - пераважна дажджы.

Як быць з зімовымі шынамі

З 1 сакавіка зімовыя шыны на аўтамабілі ўжо неабавязковыя - за іх адсутнасць кіроўцу не аштрафуюць, аднак Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі раіць вадзіцелям не спяшацца "пераабувацца" на летнюю рызіну.

Летнія шыны звычайна рэкамендуецца выкарыстоўваць на аўтамабілях пры тэмпературы паветра вышэй 7 градусаў.

З надыходам каляндарнай вясны няма сэнсу тэрмінова мяняць рызіну, бо нават у красавіку і пачатку траўня ў Беларусі часам выпадае снег, раніцай на дарогах бывае галалёдзіца. Нярэдка кіроўцам раяць пераабувацца толькі пасля травеньскіх свят.

Чытайце таксама:

Тэги:
Дажджы, Выхадныя, маразы, дзень, адліга, Беларусь, вясна

Галоўныя тэмы