https://bel.sputnik.by/20210503/Vetser-dozhdzh-ale-patsyaplee-yakoe-nadvore-chakae-belarusa-z-3-pa-9-tranya-1047536650.html
Вецер, дождж, але пацяплее: якое надвор'е чакае беларусаў з 3 па 9 траўня
Вецер, дождж, але пацяплее: якое надвор'е чакае беларусаў з 3 па 9 траўня
Sputnik Беларусь
Кліматолагі адзначаюць, што такой халоднай вясны не было ўжо 16 гадоў, аднак ужо на гэтым тыдні ўсё павінна змяніцца. 03.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-03T10:25+0300
2021-05-03T10:25+0300
2021-05-03T09:40+0300
навіны
у беларусі
прырода
грамадства
галоўнае
вецер
дождж
надвор'е
травень
вясна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103792/73/1037927383_0:74:3023:1774_1920x0_80_0_0_b79678044bc63a067303aa7cdb758f36.jpg
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмоцненага да 15-20 м/с ветру, паведамляе Белгідрамет.Пачатак першага травеньскага тыдня не будзе цёплым: на большай частцы тэрыторыі краіны ў панядзелак і аўторак чакаюцца дажджы. Прычынай стаў цыклон, які рухаецца з боку Атлантыкі праз Беларусь на Расію. Магчымы таксама дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра днём ад + 3°С да + 10°С, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да + 2°С па Цэльсіі.У сераду сіноптыкі абяцаюць менш ападкаў. Вецер аслабне, а тэмпература паднімаецца да + 16°C. Аднак ужо ў чацвер чарговы атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе дажджы. Халадней не стане: днём ад + 7°C па поўначы Беларусі да +18°C па поўдні. У пятніцу кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах будзе да + 21°С.У выхадныя павінна стаць яшчэ цяплей у цэлым па рэспубліцы. Тэмпература паветра ўначы будзе +5 .. +8°C, днём паветра прагрэецца да + 21°C.Самая халодная і самая цёплая вяснаУ Гідрамеце распавялі, што самая халодная вясна ў Беларусі за ўвесь перыяд метэаназіранняў была ў 1942 годзе - тады сярэдняя тэмпература сезона была + 2°C. Другое месца па самым халодных вёснах падзялілі 1917 і 1980 гады з сярэдняй вясенняй тэмпературай 2,9°C.Самая цёплая вясна на тэрыторыі Беларусі была ў 1921 годзе, з сярэдняй тэмпературай + 10,3°C, на другім месцы - 2014 год з сярэдняй вясенняй тэмпературай + 9,5°C.Нормай па вясновай тэмпературы для Беларусі лічыцца + 6,9°C.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210421/Belaruskae-Palesse-razllasya-Prypyats-znyal-z-vyshyn---vdea-1047441099.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103792/73/1037927383_198:0:2927:2047_1920x0_80_0_0_906ce059a392bbb22b8c3c1ef29ba1ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, прырода, грамадства, галоўнае, вецер, дождж, надвор'е, травень, вясна
навіны , у беларусі, прырода, грамадства, галоўнае, вецер, дождж, надвор'е, травень, вясна
Вецер, дождж, але пацяплее: якое надвор'е чакае беларусаў з 3 па 9 траўня
Кліматолагі адзначаюць, што такой халоднай вясны не было ўжо 16 гадоў, аднак ужо на гэтым тыдні ўсё павінна змяніцца.
МІНСК, 3 тра - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі на панядзелак аранжавы ўзровень небяспекі з-за ўзмоцненага да 15-20 м/с ветру, паведамляе Белгідрамет.
Пачатак першага травеньскага тыдня не будзе цёплым: на большай частцы тэрыторыі краіны ў панядзелак і аўторак чакаюцца дажджы. Прычынай стаў цыклон, які рухаецца з боку Атлантыкі праз Беларусь на Расію. Магчымы таксама дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра днём ад + 3°С да + 10°С, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да + 2°С па Цэльсіі.
У сераду сіноптыкі абяцаюць менш ападкаў. Вецер аслабне, а тэмпература паднімаецца да + 16°C. Аднак ужо ў чацвер чарговы атмасферны фронт з Заходняй Еўропы прынясе дажджы. Халадней не стане: днём ад + 7°C па поўначы Беларусі да +18°C па поўдні. У пятніцу кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах будзе да + 21°С.
У выхадныя павінна стаць яшчэ цяплей у цэлым па рэспубліцы. Тэмпература паветра ўначы будзе +5 .. +8°C, днём паветра прагрэецца да + 21°C.
Самая халодная і самая цёплая вясна
У Гідрамеце распавялі, што самая халодная вясна ў Беларусі за ўвесь перыяд метэаназіранняў была ў 1942 годзе - тады сярэдняя тэмпература сезона была + 2°C. Другое месца па самым халодных вёснах падзялілі 1917 і 1980 гады з сярэдняй вясенняй тэмпературай 2,9°C.
Самая цёплая вясна на тэрыторыі Беларусі была ў 1921 годзе, з сярэдняй тэмпературай + 10,3°C, на другім месцы - 2014 год з сярэдняй вясенняй тэмпературай + 9,5°C.
Нормай па вясновай тэмпературы для Беларусі лічыцца + 6,9°C.