17:49 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Па дадзеных уліку бягучага года папуляцыя еўрапейскага зубра ў "Белавежскай пушчы" налічвала 675 асобін.

МІНСК, 17 тра - Sputnik. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" прадаў расійскаму ТАА "Виола" партыю зуброў, паведамляецца на сайце парку.

Для адлову і вывазу чырванакніжных жывёл быў выдадзены спецыяльны дазвол ад Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Якая менавіта колькасць зуброў прададзена ў Расію, у парку не ўдакладняюць. Але кажуць, што жывёл выкупіла кампанія для стварэння іх мікрапапуляцыі ў Кастрамской вобласці, дэманстрацыі турыстам, папаўнення фауны рэгіёну.

У Белавежскай пушчы па дадзеных на пачатак 2021 года папуляцыя зубра еўрапейскага складала 675 асобін.

У нацпарку адзначаюць, што фактычная колькасць больш неабходнай. Гэта і стварае магчымасці для таго, каб прадаваць жывёл як у Беларусі, так і за мяжой.

Тым не менш, рэалізацыя зуброў магчыма толькі ў тым выпадку, калі для ўтрымання жывёл створаны ўсе неабходныя ўмовы.

Адзначым, што за апошнія пяць гадоў пагалоўе зуброў у Белавежскай пушчы павялічылася амаль на траціну.

Чытайце таксама:

Тэги:
Расія, зубры, зубр, Нацыянальны парк "Белавежская пушча"

Галоўныя тэмы