10:18 13 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.64
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.43
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Удзельнікам велапрабегу абяцаюць прыемныя сюрпрызы, абавязкова будзе апетытная юшка і духмяны чай на травах. Можна паўдзельнічаць у вясёлых спартыўных гульнях і конкурсах.

МІНСК, 30 сак – Sputnik. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" запрашае ўсіх аматараў роварных прагулак адкрыць веласезон ў запаведным лесе 10 красавіка.

Гасцей сустрэнуць ля галоўных варот пушчы. Удзельнікам велапрабегу абяцаюць прыемныя сюрпрызы падчас прывалу на тэрыторыі легендарнай "Царскай паляны".

Абавязкова будзе апетытная юшка і духмяны чай на травах. Можна паўдзельнічаць у вясёлых спартыўных гульнях, конкурсах і забавах, паведамляе сайт Нацпарка.

Уладальнікам асабістага двухколавага транспарту дадуць магчымасць пракаціцца па запаведным лесе бясплатна.

У Белавежскай пушчы распрацавана і дзейнічае 22 турыстычныя маршруты, у тым ліку больш за дзесятак веласіпедных. Некаторыя з іх вядуць у аддаленыя куткі парку, дзе растуць векавыя дубы і хвоі.

Белавежская пушча

Белавежская пушча - адна з галоўных славутасцей Беларусі і адзін з самых значных рэліктаў Еўропы. Першая згадка пра пушчу датуецца 983 годам.

У пушчы больш за 220 відаў птушак і амаль 60 відаў звяроў, сярод якіх самы знакаміты - зубр. Адзін з яе участкаў (з найбольш узроставымі дрэвамі) уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З 1993 года пушча мае статус біясфернага запаведніка, ўзнагароджана еўрапейскім дыпломам як адна з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце (такое рашэнне ў канцы 1997 г. прыняў Савет Еўропы).

У 2020-м нацыянальны парк наведалі больш за 25 тысяч велатурыстаў.

Чытайце таксама:

Тэги:
конкурс, Гульні, чай, юшка, сюрпрыз, велапрабег, веласезон, Белавежская пушча

Галоўныя тэмы