https://bel.sputnik.by/20210531/Navalntsy--dazhdzhy-Snoptyk-raskazal-yakm-budze-pachatak-chervenya--Belarus-1047752708.html
Навальніцы і дажджы? Сіноптыкі расказалі, якім будзе пачатак чэрвеня ў Беларусі
Навальніцы і дажджы? Сіноптыкі расказалі, якім будзе пачатак чэрвеня ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Па прагнозах Белгідрамета, пачатак лета будзе даволі прахалодным, дажджлівым, месцамі па краіне будзе парывісты вецер і прагрымяць навальніцы. 31.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-31T08:55+0300
2021-05-31T08:55+0300
2021-05-30T16:56+0300
навіны
прырода
у беларусі
галоўнае
дождж
сіноптыкі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/17/1045246316_0:209:1600:1109_1920x0_80_0_0_61407c2ca073343e7dbfb54e94b17c9b.png
МІНСК, 31 тра - Sputnik. Заўтра ў Беларусі пачынаецца каляндарнае лета, але па прагнозах сіноптыкаў тэмпература ў першыя дні чэрвеня будзе ніжэй за норму, не абмінуць краіну навальніцы і праліўныя дажджы.У панядзелак, 31 траўня, будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны. Ноччу тэмпература складзе ад +2°С да +8°С. У начныя гадзіны па поўначы краіны месцамі на глебе замаразкі да -2°С. Днём +8℃ ... +16℃.Аналагічным будзе надвор'е, па дадзеных Белгідрамета, і ў першы дзень лета. Дажджы і навальніцы, днём слупок тэрмометра паднімецца ў паўднёвых рэгіёнах да +14℃, у Мінску - каля +10℃.Сярэдзіна тыдня будзе дажджлівай. Месцамі парывісты вецер. Ноччу ад +8℃ да +15℃. Днём да 16℃ цяпла.Другая палова тыдня асабліва не будзе адрознівацца ад першай. У чацвер і ў пятніцу ноччу прагназуюць + 5℃ ... + 12℃. Дажджы. Днём 3 чэрвеня ад + 13℃ да + 21℃, 4 чэрвеня слупок тэрмометра будзе +14℃ ... +18℃.Першыя летнія выхадныяПершыя выходныя лета-2021 будуць на здзіўленне многіх цёплымі. Ноччу ў некаторых рэгіёнах чакаецца да +14 ℃. Днём у суботу - да +20 ℃.У нядзелю стане яшчэ цяплей, паветра днём прагрэецца да 23℃.Тым не менш, дажджы нікуды не сыдуць. Навальніцы і ападкі - на большай частцы тэрыторыі краіны.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210524/Sputnik-vypusts-kachku-Zhurnalsty-vyrataval-kryzhanku--yae-patomstva--vdea-1047698948.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/17/1045246316_0:0:1600:1200_1920x0_80_0_0_d7d8361e22117748bdbfd32d319f677e.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, дождж, сіноптыкі, беларусь
навіны , прырода, у беларусі, галоўнае, дождж, сіноптыкі, беларусь
Навальніцы і дажджы? Сіноптыкі расказалі, якім будзе пачатак чэрвеня ў Беларусі
Па прагнозах Белгідрамета, пачатак лета будзе даволі прахалодным, дажджлівым, месцамі па краіне будзе парывісты вецер і прагрымяць навальніцы.
МІНСК, 31 тра - Sputnik. Заўтра ў Беларусі пачынаецца каляндарнае лета, але па прагнозах сіноптыкаў тэмпература ў першыя дні чэрвеня будзе ніжэй за норму, не абмінуць краіну навальніцы і праліўныя дажджы.
У панядзелак, 31 траўня, будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны. Ноччу тэмпература складзе ад +2°С да +8°С. У начныя гадзіны па поўначы краіны месцамі на глебе замаразкі да -2°С. Днём +8℃ ... +16℃.
Аналагічным будзе надвор'е, па дадзеных Белгідрамета, і ў першы дзень лета. Дажджы і навальніцы, днём слупок тэрмометра паднімецца ў паўднёвых рэгіёнах да +14℃, у Мінску - каля +10℃.
Сярэдзіна тыдня будзе дажджлівай. Месцамі парывісты вецер. Ноччу ад +8℃ да +15℃. Днём да 16℃ цяпла.
Другая палова тыдня асабліва не будзе адрознівацца ад першай. У чацвер і ў пятніцу ноччу прагназуюць + 5℃ ... + 12℃. Дажджы. Днём 3 чэрвеня ад + 13℃ да + 21℃, 4 чэрвеня слупок тэрмометра будзе +14℃ ... +18℃.
Першыя выходныя лета-2021 будуць на здзіўленне многіх цёплымі. Ноччу ў некаторых рэгіёнах чакаецца да +14 ℃. Днём у суботу - да +20 ℃.
У нядзелю стане яшчэ цяплей, паветра днём прагрэецца да 23℃.
Тым не менш, дажджы нікуды не сыдуць. Навальніцы і ападкі - на большай частцы тэрыторыі краіны.