12:46 14 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Прырода
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

Згодна з папярэднім прагнозам, у Беларусі да канца тыдня чакаецца па-летняму цёплае надвор'е.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Па-летняму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтых выхадных, сведчаць звесткі Рэспубліканскага центра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, у пятніцу 4 чэрвеня надвор'е ў рэспубліцы будзе фарміраваць паўднёвая перыферыя антыцыклону. У гэты дзень ападкаў не прагназуецца, а днём будзе ад +18 да +23°С.

У суботу, 5 чэрвеня, днём чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, а тэмпература паветра падымецца да +25°С.

У наступныя суткі, у нядзелю 6 чэрвеня, зноў прагназуюцца невялікія дажджы, месцамі - з навальніцамі. Днём па-ранейшаму будзе цёпла - да +25°С.

Чытайце таксама:

Тэги:
Надвор'е, прагноз, Выхадныя, сіноптыкі, Лета

Галоўныя тэмы