https://bel.sputnik.by/20210624/Temperaturny-rekord-samaga-garachaga-chervenya-zno-pabty--Belarus-1047975433.html
Тэмпературны рэкорд самага гарачага чэрвеня зноў пабіты ў Беларусі
Тэмпературны рэкорд самага гарачага чэрвеня зноў пабіты ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У аўторак у Беларусі быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд 35,9 градусы, але і ён доўга не пратрымаўся і зноў абноўлены. 24.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-24T17:30+0300
2021-06-24T17:30+0300
2021-06-24T16:12+0300
навіны
у беларусі
прырода
галоўнае
тэмпературны рэкорд
чэрвень
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/39/1044893961_0:192:3000:1880_1920x0_80_0_0_58ec0566afc651c038d0025089ec0f0a.jpg
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Тэмпературны рэкорд чэрвеня зноў быў пабіты ў сераду на метэастанцыі "Кастрычнік" у Гомельскай вобласці, паведаміла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.Слупок тэрмометра ў сераду падняўся да 37,1 градусы. Гэта з'яўляецца абсалютным рэкордам чэрвеня ў Беларусі. Акрамя таго, пабіты шэраг дасягненняў у Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцях, а таксама - у Мінску.Па стане на 15:00 чацвярга, у беларускай сталіцы тэрмометр паказваў плюс 35,4 цяпла, што з'яўляецца рэкордам.Як паведамлялася, да гэтага рэспубліканскі рэкорд першага месяца лета сіноптыкі зафіксавалі ў аўторак на метэастанцыі "Кастрычнік" - 35,9 градусаў.У Белгідрамеце тлумачылі, што гаворка ідзе пра самы гарачы чэрвень, абсалютныя гадавыя рэкорды не перавышаны, так як яны значна вышэй. Максімумы характэрныя звычайна для ліпеня і жніўня, усе рэкорды звычайна прыпадаюць на гэтыя перыяды.У Беларусі да 25 чэрвеня з-за спёкі сіноптыкі ўсталявалі чырвоны ўзровень небяспекі. У большасці рэгіёнаў слупок тэрмометра падбіраецца да адзнакі +34 градусы.Белгідрамет прагназуе, што спёка ў Беларусі захаваецца да канца тыдня, але дададуцца дажджы з навальніцамі. У апошнія выхадныя чэрвеня тэмпература пачне зніжацца.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/39/1044893961_0:0:2600:1950_1920x0_80_0_0_2c80b6b92f9455aedd0a86b7a771f0a9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, прырода, галоўнае, тэмпературны рэкорд, чэрвень, беларусь
навіны , у беларусі, прырода, галоўнае, тэмпературны рэкорд, чэрвень, беларусь
Тэмпературны рэкорд самага гарачага чэрвеня зноў пабіты ў Беларусі
У аўторак у Беларусі быў зафіксаваны тэмпературны рэкорд 35,9 градусы, але і ён доўга не пратрымаўся і зноў абноўлены.
МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Тэмпературны рэкорд чэрвеня зноў быў пабіты ў сераду на метэастанцыі "Кастрычнік" у Гомельскай вобласці, паведаміла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.
Слупок тэрмометра ў сераду падняўся да 37,1 градусы. Гэта з'яўляецца абсалютным рэкордам чэрвеня ў Беларусі. Акрамя таго, пабіты шэраг дасягненняў у Брэсцкай, Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцях, а таксама - у Мінску.
Па стане на 15:00 чацвярга, у беларускай сталіцы тэрмометр паказваў плюс 35,4 цяпла, што з'яўляецца рэкордам.
"Цікавы факт, на метэастанцыі "Васілевічы" (Гомельская вобласць) папярэдні рэкорд месяца трымаўся роўна 120 гадоў - 35,3 градуса, але ўчора ён быў пабіты - плюс 36,6", - сказала Sputnik Чатырка.
Як паведамлялася, да гэтага рэспубліканскі рэкорд першага месяца лета сіноптыкі зафіксавалі ў аўторак на метэастанцыі "Кастрычнік" - 35,9 градусаў.
У Белгідрамеце тлумачылі, што гаворка ідзе пра самы гарачы чэрвень, абсалютныя гадавыя рэкорды не перавышаны, так як яны значна вышэй. Максімумы характэрныя звычайна для ліпеня і жніўня, усе рэкорды звычайна прыпадаюць на гэтыя перыяды.
У Беларусі да 25 чэрвеня з-за спёкі сіноптыкі ўсталявалі чырвоны ўзровень небяспекі. У большасці рэгіёнаў слупок тэрмометра падбіраецца да адзнакі +34 градусы.
Белгідрамет прагназуе, што спёка ў Беларусі захаваецца да канца тыдня, але дададуцца дажджы з навальніцамі. У апошнія выхадныя чэрвеня тэмпература пачне зніжацца.