12:23 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Падмурак будучай царквы

Падмурак беларускай царквы асвецяць у Лондане

© Фото: Сяргей Стасевіч
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
19030

Гэта першая каталіцкая царква, што будзе адмыслова пабудаваная за межамі Беларусі для беларусаў.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Падмурак беларускай царквы імя Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа закладзены ў Лондане. Асвячэнне яго адбудзецца ў нядзелю, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook  Сяргей Стасевіч.

Падчас абраду будзе прысутнічаць яго светласць Антоніо Меніні, апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі, а гэтаксама яго светласць Хліб Ланчына, епіскап Украінскай каталіцкай епархіі ў Лондане.

Царква ўзводзіцца ў тым ліку ў памяць ахвяраў Чарнобыля і з нагоды трыццацігадовай гадавіны гэтай трагедыі. Гэта першая драўляная царква ў Лондане з часоў вялікага пажару, што адбыўся больш за чатыры стагоддзі таму. Да таго ж, першая каталіцкая царква, што будзе адмыслова пабудаваная за межамі Беларусі для беларусаў.

Тэги:
Рэлігія, Вялікабрытанія, Лондан
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы