14:01 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Даліна фараонаў Анатоля Кузняцова

“Даліна фараонаў” з’явілася ў цэнтры Мінска

© Sputnik/
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
4550

Выстава мастака Анатоля Кузняцова запрацавала ў “Доме карцін”.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. Галерея "Дом Карцін", прыняўшы ў сябе з восені Далі, Шагала і Матыса, атрымаўшы за тое самыя розныя водгукі, ад крытычных "зноў графіку прывезлі" да захопленых "затое — Далі!", адкрыла выставу беларускага народнага мастака Анатоля Кузняцова. Выстава з нетыпічнай для Беларусі назвай "Даліна фараонаў" — перамога авангарду ў Беларускім мастацтве.

"Як толькі Кузняцоў з'явіўся ў мастацкім свеце, яго адразу заўважыў. Мяне ўразіла, наколькі можна быць разняволеным — а мастак не можа быць падняволеным, тое тэрыторыя свабоды ў любым грамадстве. Цяпер ён класік, для новых пакаленняў нават рэтраград", — прадстаўляе Кузняцова старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Сёлета Кузняцоў атрымаў спецыяльную прэмію прэзідэнта, і Сітніца удакладніў, што прызнанне такога мастака на вышэйшым узроўні — доказ таго, што мастацтва ў краіне выходзіць на якасна новы ўзровень. То бок, прэмія, якая раней давалася "за заслугі перад краінай" цяпер даецца менавіта за мастацтва.

Даліна фараонаў, Анатоль Кузняцоў
© Sputnik/
"Даліна фараонаў", Анатоль Кузняцоў

Егіпецкі цыкл мастака створаны пад уражаннем ад рэальнага наведвання аўтарам старажытнаегіпецкай Даліны цароў. У палотнах аўтара не ўбачыць знаёмых кожнаму архітэктурных абрысаў, таемных надпісаў і іншых турыстычных асацыяцый. У яго працах бясцэнныя рэліквіі чалавечай гісторыі трансфармуюцца ў неверагодна ўрачысты гімн вечнасці, нібы аўтару прыадкрыўся вышэйшы сэнс зямнога быцця.

Выстаўка "Даліна фараонаў" адкрыта для прагляду з 5 лютага па 14 сакавіка 2016.

По теме

Далі і Пікаса вачыма беларускіх мастакоў
Тэги:
Мастацтва, "Даліна фараонаў", "Дом карцін", Анатоль Кузняцоў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы