22:34 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Леонардо ди Каприо и Алехандро Гонсалес Иньярриту на церемонии вручения премии Британской академии кино- и телеискусства (BAFTA)

Кінаакадэмікі Брытаніі ацанілі фільм “Выжыўшы” і Ды Капрыа

© REUTERS/
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Названыя лаўрэаты прэміі брытанскай акадэміі кіно і кінамастацтва – BAFTA.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Прыгодніцкая драма "Выжыўшы" была названая лепшым фільмам на цырымоніі ўручэння прэміі Брытанскай акадэміі кіно- і тэлемастацтва (BAFTA), таксама ўзнагароды атрымалі выканаўца галоўнай ролі Леанарда Ды Капрыа і рэжысёр Алехандро Гансалес Іньярыту.

Мексіканскі рэжысёр, прымаючы ўзнагароду, прызнаўся, што не можа паверыць у свой поспех і асабліва цёпла падзякаваў Ды Капрыа за яго талент, адданасць і смеласць.

У спіс прэтэндэнтаў на званне лепшага фільма 2015 году ўваходзілі таксама "Кэрал", "Шпіёнскі мост", "Гульня на паніжэнне" і "У цэнтры ўвагі".

Прэміі за лепшую жаночую ролю была ўдастоена 26-гадовая Бры Ларсан — за фільм "Пакой". Фільм апавядае гісторыю выкрадзенай жанчыны, якая жыве ў пакоі з маленькім сынам, які за пяць гадоў свайго жыцця не бачыў нічога, акрамя гэтага пакоя.

Лепшай жаночай роляй другога плана была прызнана работа Кейт Уінслет у фільме-біяграфіі заснавальніка Apple "Стыў Джобс".

Прэмію за лепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў Марк Райлэнс за "Шпіёнскі мост".

Лепшым дакументальным фільмам прызнана біяграфія спявачкі Эмі Уайнхаўс "Эмі".

Тэги:
BAFTA, Леанарда ды Капрыа, Вялікабрытанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы