02:34 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Вулкан

Навукоўцы: ядзерныя выпрабаванні ў КНДР могуць абудзіць святы вулкан

© Flickr/ Linda
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Серыя штучных землятрусаў, на думку даследчыкаў, можа паўплываць на вулканічны ачаг з магмай.

МІНСК 17 лют — Sputnik. Падземныя ядзерныя выпрабаванні, якія праводзіць КНДР, могуць выклікаць вывяржэнне вулкана Пэктусан, размешчанага на мяжы з Кітаем, да такой высновы прыйшла група сейсмолагаў сеульскага універсітэта Ёнс.

Як паведамляе агенцтва Рэнхап, навукоўцы мяркуюць, што падземныя ядзерныя выбухі ў 116 кіламетрах ад вулкана Пэктусан, які ў апошні раз вывяргаўся ў 1903 годзе, могуць аказаць уплыў на яго актыўнасць.

КНДР правяла ўжо чатыры ядзерных выпрабаванні ў 2006, 2009 г., 2013 гадах і 6 студзеня гэтага года, выклікаўшы серыю штучных землятрусаў. Такія землятрусы, як лічаць паўднёвакарэйскія навукоўцы, могуць ўздзейнічаць на вулканічны ачаг з магмай.

Вулкан Пэктусан дасягае ў вышыню 2750 метраў над узроўнем мора і гістарычна лічыцца свяшчэннай гарой як у КНДР, так і ў Паўднёвай Карэі.

Тэги:
Вулканы, Прырода, КНДР
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы