09:16 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Уручэнне прэміі Оскар у Лас-Анджэлесе

У ЗША абвесцілі пераможцаў прэміі "Оскар"

© REUTERS/ Mario Anzuoni
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
Оскар-2016: чаканні спраўдзіліся (7)
17 0 0

Сярод лаўрэатаў самай прэстыжнай кінапрэміі – як чаканы Леанарда Ды Капрыа, так і менш прадказальныя "Вар'яцкі Макс" і "У цэнтры ўвагі".

МІНСК, 29 лют — Sputnik. Уладальнікі 88-й прэміі амерыканскай кінаакадэміі "Оскар" былі названы ў Лос-Анджэлесе, цырымонія ўзнагароджання прайшла ў кінатэатры "Долбі" ў Галівудзе, яе вядучым быў комік Крыс Рок.

Галоўную ўзнагароду вечара — прыз у катэгорыі "Лепшы фільм" — атрымалі прадзюсары карціны "У цэнтры ўвагі", якая распавядае пра расследаванне справы святароў-педафілаў.

Лепшым рэжысёрам другі год запар быў прызнаны Алехандро Гансалес Іньярыту — гэтым разам за фільм "Выжыўшы".

Лепшай актрысай назвалі Бры Ларсан ("Пакой"), а за лепшую мужчынскую ролю быў узнагароджаны Леанарда Ды Капрыа ("Выжыўшы"). Кінаакадэмікі прызналі Алісію Вікандэр ("Дзяўчына з Даніі") лепшай актрысай другога плана, а лепшым акцёрам другога плана — Марка Рейналса ("Шпіёнскі мост").

Лепшым фільмам на замежнай мове была прызнана венгерская стужка "Сын Саўла" пра вязняў канцлагера ў часы Другой сусветнай вайны. Летась у аналагічнай намінацыі таксама перамог фільм пра часы вайны — "Іда".

Карціна аб брытанскай спявачцы Эмі Уайнхаўс "Эмі" названа лепшай дакументальнай стужкай. За арыгінальны сцэнар былі ўзнагароджаны аўтары "У цэнтры ўвагі", а за адаптаваны — сцэнарысты "Гульні на паніжэнне".

Лепшым аператарам трэці год запар стаў Эмануэль Любецкі, які зняў "Выжыўшы".

Прэмію як лепшы кампазітар атрымаў Эніа Марыконэ ("Агідная васьмёрка"). З ім у намінацыі змагаўся адзін з самых знакамітых аўтараў музыкі да фільмаў Джон Уільямс ("Зорныя вайны: абуджэнне").

Лепшым кароткаметражным анімацыйным фільмам стала "Мядзведжая гісторыя" чылійскага рэжысёра Габрыеля Асорыя Варгаса. Таксама ў гэтай намінацыі быў прадстаўлены расійскі фільм "Мы не можам жыць без космасу" Канстанціна Бранзіту. Лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм — "Галаваломка".

"Оскар" за касцюмы, грым, працу мастака, гукааператара, гукамантажора і мантаж атрымаў фантастычны фільм "Вар'яцкі Макс. Дарога лютасці". Карціну "З машыны" ўзнагародзілі за спецэфекты.

Лепшай песняй была прызнаная кампазіцыя з чарговага фільма пра Джэймса Бонда "Спектр", якую выканаў Сэм Сміт.

Прэмія амерыканскай кінаакадэміі ўручаецца з 1929 года.

Тэмы:
Оскар-2016: чаканні спраўдзіліся (7)
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Кіно, Оскар (прэмія), ЗША, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы