01:27 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Адпачынак у гатэлях Крыма

Беларусы сталі радзей ездзіць за мяжу

© Sputnik/ Сергей Мальгавко
Навіны
Атрымаць кароткую спасылку
31 0 0

Пераважная большасць турыстаў (83,7%) ездзяць у адну з дзесяці найбольш папулярных сярод беларусаў краін.

МІНСК, 17 сак — Sputnik. Лік турыстаў, якія арганізавана выязджаюць за мяжу, памяншаецца, распавялі Sputnik у чацвер у міністэрстве спорту і турызму Беларусі.

Спецыялісты ў сферы турызму і чыноўнікі падвялі ў чацвер вынікі працы турыстычнай сферы апошняй пяцігодкі на пасяджэнні Дэпартамента па турызме Мінспорту.

Па звестках ведамства, у мінулым годзе арганізавана за мяжу выехалі 533,8 тысяч чалавек. Для параўнання, у 2014 годзе такіх турыстаў было значна больш — 670,4 тысяч. Большасць з іх ехалі не ў краіны СНД — 87,6%.

Сярод самых папулярных краін у беларусаў: Расія, Балгарыя, Грэцыя, Егіпет, Іспанія, Італія, Польшча, Турцыя, Чарнагорыя і Чэхія. На гэтыя краіны прыйшлося 83,7% грамадзян, якія выязджалі з краіны турыстамі.

Таксама ў Мінспорту палічылі і тых турыстаў, што арганізавана ўязджалі ў рэспубліку: іх за год было каля 300 тысяч чалавек, а ў 2014 годзе з было толькі 137,4 тысячы. Большасць турыстаў — з Расіі.

Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Турызм і адпачынак, Турызм, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы