04:50 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Меркаванне
Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0

У рэспубліцы неяк "атрымалася" адаптаваць прыродныя ўмовы для вырошчвання цеплалюбівых раслін і нарасціць экспарт баклажанаў у Расію больш чым у чатыры разы, са здзіўленнем адзначылі расійскія эканамісты.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Расійскія эксперты РАНГіДС, Інстытута Гайдара і Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю (УАЗГ) адмаўляюцца прызнаваць баклажаны з Беларусі беларускімі і ставяць пытаньне аб праўдзівасьці суправаджальных дакументаў.

Беларусь у 2013-2015 гадах у разы павялічыла пастаўкі баклажанаў у Расію, хоць ўнутраная вытворчасць і ўзровень спажывання баклажанаў у самой рэспубліцы заставаўся прыкладна на тым жа ўзроўні.

"Пазіцыі Турцыі на расійскім рынку замяшчаюць новыя экспарцёры. Напрыклад, асноўным экспарцёрам баклажанаў стала Беларусь — краіна з падобнымі з Расіяй прыроднымі ўмовамі, якія ў ёй неяк "атрымалася" адаптаваць для вырошчвання цеплалюбівых раслін. З 2013 па 2015 гады Беларусь нарасціла экспарт баклажанаў у Расію больш чым у чатыры разы", — гаворыцца ў дакладзе РАНГіДС, Інстытута Гайдара і Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю (УАЗГ).

Так, калі ў 2013 годзе імпарт з Турцыі амаль у два разы перавышаў пастаўкі з Беларусі ў РФ, то ў 2015 годзе з Беларусі завозілася ўжо ў два разы больш, чым з Турцыі.

"Аднак Беларусь — не радзіма баклажанаў. Паводле звестак Белстата, Беларусь падвоіла іх імпарт у 2015 годзе ў параўнанні з 2014 годам. Вытворчасць агародніны ў Беларусі знаходзіцца прыкладна на тым жа ўзроўні, што і раней, а спажыванне вырасла нязначна, што сведчыць пра магчыма схаваны рээкспарт прадукцыі", — дадаюць аўтары.

У той жа час у даследаванні паказваецца, што супастаўленне статыстыкі гандлёвых аперацый паказвае наяўнасць праблемы ў статыстычным уліку. Так, калі па расійскай статыстыцы ў 2015 годзе ў РФ з Беларусі ўвезена толькі 9 тысяч тон баклажанаў, то па статыстыцы Белстата — 14 тысяч тон. Існуюць і разыходжанні з еўрапейскай статыстыкай.

"Еўрастат даў справаздачу, што з ЕС у Беларусь у 2014 годзе пастаўлена 6,7 тысяч тон, а ў 2015 годзе было 15,1 тысяч тон, тады як Белстат "убачыў" толькі 2,1 тысячы тон з іх. Аб'ёмы паставак з ЕС у Беларусь адпавядаюць аб'ёмам паставак з Беларусі ў Расію. У сувязі з гэтым паўстае пытанне аб праўдзівасці суправаджальных дакументаў грузаў і саміх таварных патоках", — адзначаецца ў дакладзе.

Тэги:
Гандль, Міжнародны гандль, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы