https://bel.sputnik.by/20170614/namalyavanamu-veryc-sluckiya-payasy-ci-ne-1029285994.html
Намаляванаму верыць: слуцкія паясы ці не
Намаляванаму верыць: слуцкія паясы ці не
Sputnik Беларусь
Ліхтары каля мінскай Ратушы ўпрыгожылі каляровыя ўзоры. У іх можна разгледзець узоры са слуцкіх паясоў. 14.06.2017, Sputnik Беларусь
2017-06-14T13:03+0300
2017-06-14T13:03+0300
2017-06-16T09:17+0300
у беларусі
галоўнае
меркаванне
навіны
у свеце
беларусь
мінск
аляксандр зіменка
мастацтва
слуцкія паясы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102927/39/1029273913_0:151:3000:1848_1920x0_80_0_0_4615c8af80b78d7b5205276e5f76cb41.jpg
Светлавыя апоры на плошчы Свабоды ўпрыгожылі пластыкавымі фартухамі, якія, як заявілі аўтары праекту, адаптаваны і размаляваныя пад слуцкія паясы.Адкрыццё прайшло з помпай — прысутнічалі гарадскія чыноўнікі, дэпутаты і звычайныя мінчане. Праўда, "размалёўкай" былі ўганараваны ўсяго шэсць светлавых апор.Аўтарамі праекта сталі прадстаўнікі Беларускай акадэміі мастацтваў. Уласнымі сіламі яны і рэалізавалі яго з блаславення гарадскіх уладаў.На плошчы Свабоды размалявалі ліхтары
Sputnik вырашыў разабрацца, наколькі гэтыя ўзоры падобныя на слуцкія паясы і якую мастацкую каштоўнасць нясуць.Мастацтвазнаўца, куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка распавёў, што ўзоры на светлавых апорах, сапраўды спроба перапрацаваць узоры са слуцкіх паясоў."Першы дырэктар цяперашняга Нацыянальнага мастацкага музея Мікалай Міхалап прапанаваў выкарыстоўваць арнамент са слуцкіх паясоў як элемент традыцыйнай культуры Беларусі", — растлумачыў мастацтвазнаўца.Пры гэтым нельга сказаць, што ўзоры змаляваны са слуцкіх паясоў — гэта паўнавартасная стылізацыя і адаптацыя. Гэтая праца падобная на слуцкія паясы, а не новы выдуманы ўзор.Аляксандр Зіменка звярнуў увагу, што раней ужо пісалі пра тое, што ўзоры з ліхтароў быццам бы з'яўляюцца тыпавымі і не маюць дачынення да слуцкіх паясоў. Блытаніна паўстала з-за таго, што ўзор на спадніцы светлавога ліхтара з'яўляецца стылізацыяй слуцкага пояса, а кветка, якая з'яўляецца пераходным элементам ад спадніцы да слупа, была стандартнай і магла выкарыстоўвацца па ўсім Савецкім Саюзе.Каляровае аздабленне ліхтароў ля Ратушы
Мастацтвазнаўца баяўся, што пры рэалізацыі праекта колеры будуць абраныя знарочыста яркімі, каб прыцягваць увагу. "Трэба аддаць належнае мастаку, які абраў мяккія тоны, характэрныя для слуцкага пояса. Фарбавальнікі тады былі натуральныя, выкарыстоўваліся залатыя ці срэбныя ніткі, гэта значыць "вырві вока" чырвонага або жоўтага там проста не магло быць", — канстатаваў ён.Любы праект па каляроваму напаўненню горада, улічваючы нашы шэрыя рэаліі, уяўляе цікавасць. Спроба ўладаў асучасніць гарадское асяроддзе, на погляд Аляксандра Зіменкі, з'яўляецца пазітыўнай.
https://bel.sputnik.by/20170612/mastactvaznauca-prajsho-sya-pa-grafici-na-kastrychnickaj-1029242983.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102927/39/1029273913_0:57:3000:1942_1920x0_80_0_0_36517e1f6b0d8054197b13d40af47bcd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, галоўнае, меркаванне, навіны , у свеце, беларусь, мінск, аляксандр зіменка, мастацтва, слуцкія паясы
у беларусі, галоўнае, меркаванне, навіны , у свеце, беларусь, мінск, аляксандр зіменка, мастацтва, слуцкія паясы
Намаляванаму верыць: слуцкія паясы ці не
13:03 14.06.2017 (абноўлена: 09:17 16.06.2017) Ліхтары каля мінскай Ратушы ўпрыгожылі каляровыя ўзоры. У іх можна разгледзець узоры са слуцкіх паясоў.
Светлавыя апоры на плошчы Свабоды ўпрыгожылі пластыкавымі фартухамі, якія, як заявілі аўтары праекту, адаптаваны і размаляваныя пад слуцкія паясы.
Адкрыццё прайшло з помпай — прысутнічалі гарадскія чыноўнікі, дэпутаты і звычайныя мінчане. Праўда, "размалёўкай" былі ўганараваны ўсяго шэсць светлавых апор.
Аўтарамі праекта сталі прадстаўнікі Беларускай акадэміі мастацтваў. Уласнымі сіламі яны і рэалізавалі яго з блаславення гарадскіх уладаў.
На плошчы Свабоды размалявалі ліхтары
Sputnik вырашыў разабрацца, наколькі гэтыя ўзоры падобныя на слуцкія паясы і якую мастацкую каштоўнасць нясуць.
Мастацтвазнаўца, куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка распавёў, што ўзоры на светлавых апорах, сапраўды спроба перапрацаваць узоры са слуцкіх паясоў.
"Першы дырэктар цяперашняга Нацыянальнага мастацкага музея Мікалай Міхалап прапанаваў выкарыстоўваць арнамент са слуцкіх паясоў як элемент традыцыйнай культуры Беларусі", — растлумачыў мастацтвазнаўца.
Пры гэтым нельга сказаць, што ўзоры змаляваны са слуцкіх паясоў — гэта паўнавартасная стылізацыя і адаптацыя. Гэтая праца падобная на слуцкія паясы, а не новы выдуманы ўзор.
Аляксандр Зіменка звярнуў увагу, што раней ужо пісалі пра тое, што ўзоры з ліхтароў быццам бы з'яўляюцца тыпавымі і не маюць дачынення да слуцкіх паясоў. Блытаніна паўстала з-за таго, што ўзор на спадніцы светлавога ліхтара з'яўляецца стылізацыяй слуцкага пояса, а кветка, якая з'яўляецца пераходным элементам ад спадніцы да слупа, была стандартнай і магла выкарыстоўвацца па ўсім Савецкім Саюзе.
Каляровае аздабленне ліхтароў ля Ратушы
Мастацтвазнаўца баяўся, што пры рэалізацыі праекта колеры будуць абраныя знарочыста яркімі, каб прыцягваць увагу. "Трэба аддаць належнае мастаку, які абраў мяккія тоны, характэрныя для слуцкага пояса. Фарбавальнікі тады былі натуральныя, выкарыстоўваліся залатыя ці срэбныя ніткі, гэта значыць "вырві вока" чырвонага або жоўтага там проста не магло быць", — канстатаваў ён.
Любы праект па каляроваму напаўненню горада, улічваючы нашы шэрыя рэаліі, уяўляе цікавасць. Спроба ўладаў асучасніць гарадское асяроддзе, на погляд Аляксандра Зіменкі, з'яўляецца пазітыўнай.