01:25 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Ніл Гілевіч за працоўным сталом, 1977 год

Апошні Народны

© Sputnik/ Евгений Коктыш
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
7250

Ніл Гілевіч памёр учора на 85-м годзе жыцця. Ён быў апошнім, хто насіў званне Народнага паэта ў нашай краіне.

Святлана Ліцкевіч, Sputnik.

Гэта званне ёсць у многіх краінах — яно не наменклатурнае, але па-сапраўднаму творчае. Яго даюць не за тыражы і кан'юнктурную адпаведнасць, а за народную любоў. Як раз той выпадак, калі прызнанне абгортваецца для аўтара і званнем і пашанай.

Паэт Ніл Гілевіч
© Sputnik / Виктор Толочко

Самым першым "Народным" стаў Янка Купала ў 1925 годзе. "Пясняр зямлi беларускай" стаў першым яе Народным паэтам — інакш і быць не магло. За ім — вечны паплечнік і супернік Якуб Колас у 1926 году. Яны так і засталіся ў гісторыі самым народным і масцітым тандэмам беларускіх паэтаў.

Потым амаль на чвэрць стагоддзя пра званне забыліся. У наступны раз яго прысудзілі ўжо пасля вайны, падчас "адлігі" ў 60-я, калі зноў узгадалі пра сілу і важнасць народнага слова. Новым "Народным" стаў Пятрусь Броўка ў 1962 годзе.

За ўсю гісторыю Беларусі, яшчэ з часоў БССР, гэтага звання былі ўдастоены ўсяго восем паэтаў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч. Што, як не гэтая лічба, красамоўней сцвярджае каштоўнасць звання?

Апошнім з паэтаў, якому прысвоілі "Народнага" быў Рыгор Барадулін. Ён атрымаў званне ў 1992 годзе. Больш у Беларусі яно не прысуджалася.

Летась, таксама ў сакавіку, сышоў Рыгор Барадулін. Паэт, якога любілі за тонкі гумар яго вершаў, з'едлівыя эпіграмы і неверагодна прыгожую мову. "Дзядзька Рыгор" адзін з самых яркіх мовазнаўцаў нашага часу, заўсёды казаў, што яна ў яго "ад мацi", з роднай Ушаччыны. І свае творы ён шчодра перасыпаў дыялектызмы роднай зямлі.

Калі не стала Барадуліна, беларусы, што зазірнулі ў Вікіпедыю, даведаліся, што ў Беларусі застаўся адзін Народны паэт — Ніл Гілевіч.

Ніл Гілевіч прызнаваўся, што яго нетыповае для Беларусі імя — ад Нінэль, — Ленін наадварот. Так яго назвалі бацькі, сяляне, натхнёныя камуністычнай ідэяй. Многія гады і сам Ніл Симеонович быў верны гэтай ідэі. Хоць галоўнай любоўю і цэнтрам яго лірыкі заўсёды была родная зямля, яе гісторыя, традыцыі і прыгажосць, ён быў яшчэ і літаратуразнаўцам, прафесарам філалогіі, перакладчыкам. Паспеў паўдзельнічаць і ў палітыцы, быў дэпутатам двух скліканняў Вярхоўнага савета.

Апошнія гады дажываў ціха, амаль не з'яўляючыся на людзях. Ён хацеў, каб яго запомнілі не старым і нямоглым, а поўным сіл і ідэй. Ён быў вялікім ва ўсіх сэнсах — рослы па прыродзе, заставаўся апошнім "зубрам" класічнай беларускай літаратуры.

З сыходам Ніла Гілевіча ў нашай краіне больш не засталося ні паэтаў, ні пісьменнікаў, удастоеных звання "Народны".

Тэмы:
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
Тэги:
Літаратура, Смерць публічных людзей, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы