20:28 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
6010

Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Рыа прызнала, што дзень нараджэння пераможцы святкуюць гэтак жа, як звычайныя людзі – з самымі блізкімі.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Штангістка Дар'я Навумава, якая заваявала для беларускай зборнай першы медаль на Алімпійскіх гульнях у Рыа, святкуе сёння дзень нараджэння.

"Спартсмены і чэмпіёны — звычайныя людзі, дзень нараджэння я святкую з сям'ёй і сябрамі. Першымі павіншавалі сваякі і трэнер — ён мне таксама як родны, як сябар ці брат", — распавяла Дар'я карэспандэнту Sputnik.

Акрамя таго, спартсменка ўжо атрымала віншаванні ад калег па спорце і сяброў. Сцвярджае, што ніякіх асаблівых ідэй для святкавання ў яе не нарыхтавана і дзень нараджэння чэмпіёна не адрозніваецца ад дня нараджэння простага чалавека.

Такой пирог для Даши испекла мама сразу после возвращения из Рио.
Такі пірог для Дашы спякла мама адразу пасля вяртання з Рыа. У цэнтры – сярэбраны медаль, які заваявала дачка.

Штангістка Дар'я Навумава — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа. Дар'я — малодшая з трох сясцёр Навумавых. Старэйшая, Паліна, — педагог, яна працуе ў Клічаўскім аргатэхнічным каледжы; сярэдняя, Марына, — намеснік дырэктара ў Клічаўскай сярэдняй школе.

Sputnik далучаецца да шматлікіх віншаванняў і жадае чэмпіёнцы новых спартыўных перамог!

Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Алімпійскія гульні-2016, Беларусь

Галоўныя тэмы