https://bel.sputnik.by/20170115/nevyadomyya-zvestki-pra-backu-minaya-1026969449.html
Сталі вядомы новыя звесткі пра Бацьку Міная
Сталі вядомы новыя звесткі пра Бацьку Міная
Sputnik Беларусь
Мінай Шмыроў быў не малодшым дзіцем, як лічылася раней, а адзінаццатым. Гэта стала вядома са стэнаграмы інтерв'ю са Шмыровым 1942 года. 15.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-15T15:48+0300
2017-01-15T15:48+0300
2017-01-16T17:29+0300
у беларусі
асоба
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102698/93/1026989393_0:0:2590:1458_1920x0_80_0_0_bc09b895bed81c2579ffcc13b6ba1774.jpg
МІНСК, 15 сту — Sputnik. У віцебскім музеі Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова з'явілася копія стэнаграмы інтэрв'ю з камбрыгам на васемнаццаці лістах ад 6 верасня 1942 года, зробленая у Маскве, дзякуючы якой раскрываюцца невядомыя раней факты з біяграфіі камбрыга.У прыватнасці, па дакуменце зразумела, што Мінай Шмыроў быў адзінаццатым дзіцем (усяго было 13), але не малодшым, як лічылася. Упершыню сталі вядомыя даты нараджэння трагічна загінулых чацвярых дзяцей Міная Піліпавіча (да гэтага былі вядомыя толькі дваіх). Стэнаграма адкрывае інфармацыю па ўзбраенні партызанскага атрада, які першапачаткова меў дзесяць вінтовак, аб першых баявых дзеяннях і многае іншае. Унікальная знаходка дазваляе будаваць і далейшыя планы па працы ў архіве Інстытута расійскай гісторыі, дзе, дарэчы, звяртаюць увагу на тое, што часцей у іх запытваюць інфармацыю даследчыкі з-за мяжы, чым з Расіі або Беларусі.Мінай Піліпавіч Шмыроў, ці, як клікалі камбрыга партызанскага злучэння, бацька Мінай — першы ганаровы грамадзянін горада Віцебска, гэтага звання ён быў удастоены ў 1964 годзе.Нядаўна Sputnik распавядаў пра ўнікальны здабытак Віцебскага раённага краязнаўчага музея — карціну легендарнага камбрыга Бацькі Міная пэндзля вядомага віцебскага мастака Пятра Явіча. Дарэчы і Пётр Явіч, і Заір Азгур, чые народзіны адзначаюцца сёння, — вучні аднаго майстра віцебскай мастацкай школы Юдэля Пэна. І калі прыгаданы вышэй партрэт не губляўся, да гэтага ён захоўваўся ў музейным пакоі эксперыментальнай базы імя Шмырова, то вось стэнаграма інтерв'ю з камбрыгам — сапраўдная знаходка.
https://bel.sputnik.by/20170112/partreht-minaya-shmyrova-znahodka-vicebskaga-krayaznauchaga-muzeya-1026931588.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102698/93/1026989393_0:0:2590:1944_1920x0_80_0_0_0b769c0698230454a60560c3528a91e0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, асоба
Сталі вядомы новыя звесткі пра Бацьку Міная
15:48 15.01.2017 (абноўлена: 17:29 16.01.2017) Мінай Шмыроў быў не малодшым дзіцем, як лічылася раней, а адзінаццатым. Гэта стала вядома са стэнаграмы інтерв'ю са Шмыровым 1942 года.
МІНСК, 15 сту — Sputnik. У віцебскім музеі Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова з'явілася копія стэнаграмы інтэрв'ю з камбрыгам на васемнаццаці лістах ад 6 верасня 1942 года, зробленая у Маскве, дзякуючы якой раскрываюцца невядомыя раней факты з біяграфіі камбрыга.
У прыватнасці, па дакуменце зразумела, што Мінай Шмыроў быў адзінаццатым дзіцем (усяго было 13), але не малодшым, як лічылася. Упершыню сталі вядомыя даты нараджэння трагічна загінулых чацвярых дзяцей Міная Піліпавіча (да гэтага былі вядомыя толькі дваіх). Стэнаграма адкрывае інфармацыю па ўзбраенні партызанскага атрада, які першапачаткова меў дзесяць вінтовак, аб першых баявых дзеяннях і многае іншае.
Унікальная знаходка дазваляе будаваць і далейшыя планы па працы ў архіве Інстытута расійскай гісторыі, дзе, дарэчы, звяртаюць увагу на тое, што часцей у іх запытваюць інфармацыю даследчыкі з-за мяжы, чым з Расіі або Беларусі.
Мінай Піліпавіч Шмыроў, ці, як клікалі камбрыга партызанскага злучэння, бацька Мінай — першы ганаровы грамадзянін горада Віцебска, гэтага звання ён быў удастоены ў 1964 годзе.
Нядаўна Sputnik распавядаў пра ўнікальны здабытак Віцебскага раённага краязнаўчага музея — карціну легендарнага камбрыга Бацькі Міная пэндзля вядомага віцебскага мастака Пятра Явіча.
Дарэчы і Пётр Явіч, і Заір Азгур, чые народзіны адзначаюцца сёння, — вучні аднаго майстра віцебскай мастацкай школы Юдэля Пэна. І калі прыгаданы вышэй партрэт не губляўся, да гэтага ён захоўваўся ў музейным пакоі эксперыментальнай базы імя Шмырова, то вось стэнаграма інтерв'ю з камбрыгам — сапраўдная знаходка.