04:36 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Лідэр гурта Палац Алег Хаменка

Алег Хаменка: Каляды – самае светлае беларускае свята

© Sputnik/ Александр Кривошеев
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
Беларускія Каляды (22)
6530

Сёлета свой юбілей адзначае штогадовы фестываль "Калядны фэст", у якім возьме ўдзел гурт "Палац".

Напярэдадні зімовых святаў карэспандэнт Sputnik пагутарыў з лідэрам гурта "Палац" Алегам Хаменкам і даведаўся пра яго стаўленне да Калядаў.

— Якое ваша асабістае стаўленне да гэтага свята і ці можа ёсць у вас якія-небудзь успаміны з дзяцінства прыемныя, звязаныя з калядаваннем?

— Каляды — традыцыйнае свята, якое лічыцца самым вясёлым і самым значным у каляндарным абрадзе беларусаў, ну і для мяне, і ў нашай краіне да гэтага часу, мне здаецца, што гэта самае светлае і ў некаторым сэнсе апалітычнае свята са сваімі абрадамі, са сваімі традыцыямі, вельмі прыгожымі, вельмі красамоўнымі, пачастункамі, і ўвесь фолькавы сусвет якраз прысутнічае ў калядным свяце, бо некаторая атрыбутыка ў іншых святах у такім выдатным выглядзе не прадстаўлена.

— А што вам больш за ўсё падабаецца ў Калядах — хаджэнне па хатах, спевы і танцы ці, напрыклад, яскравасць касцюмаў?

— Мне больш за ўсё падапаецца легенда гэтага свята. Каляды — трыадзінае свята, якое важна ўвогуле для большасці культур сусвету, яшчэ пачынаючы ад Вавілона. У Беларусі дахрысціянскія каляды ўяўлялі сабой тры святы, тры куцці, бо было тры моманты, якія трэба было перайсці дзеля таго, каб падвесці вынікі, сустрэць нешта новае і зноў штурхнуцца да таго, каб рухацца наперад. Тое ж самае мы бачым і ў хрысціянскай традыцыі — нараджэнне Збавіцеля, прызнанне Збавіцеля і ахрышчэнне Збавіцеля — гэтыя самыя тры куцці. І легенда, на падставе яе і адбываюцца ўсе калядныя абрады, асэнсаванне таго, як гэта можа рухацца, тады і новыя рэчы можна таксама прыдумляць, дзякуючы таму, што ёсць вось гэтая цудная легенда.

— Можа, вы можаце прыгадаць які-небудзь цікавы выпадак, звязаны з Калядамі?

— Было шмат цікавых выпадкаў. Да мяне прыходзяць дзеці. У Малінаўцы, гэтым спальным раёне, чамусьці нехта неяк з гэтых дзяцей (я іх не ведаю) дазнаўся, што я там жыву і што я заўсёды пакаштую, калі зайдуць на Каляды. Дарэчы, такая даўнішняя традыцыя была, што калядоўшчыкаў абавязкова чакалі. Мала таго, калі калядоўшчыкі не заходзілі ў якую-небудзь хату, то нават крыўдавалі. І дзеці прыходзяць да мяне на Каляды — і па Грыгарыянскім, і па Юліянскім календары — і ўсё, што ў мяне ёсць, я ім аддаю, яны гэта памятаюць. Канешне, яны хутчэй апрануты па-карнавальнаму, чым калядоўшчыкі. Але ва ўсялякім выпадку гэта вельмі цікава, і такі выпадак штогод адбываецца, ён мяне цешыць, і я чакаю, што яны і ў гэтым годзе завітаюць.

Увогуле, былі розныя прыгоды пад Каляды. Гэтыя жарты былі заўсёды звязаны з сябрамі. І елка, і зайчык, і гарэлка, і кіўбасы — з гэтымі рэчамі можа быць процьма цікавых выпадкаў.

Юбілейны 10-ты "Калядны фэст" адбудзецца 25 снежня ў сталічным клубе Re: Public. 

Тэмы:
Беларускія Каляды (22)

По теме

Беларускія Каляды
Тэги:
Каляды, Алег Хаменка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы