Мастацтва, якое знікае: Аляксандра Баўтрук расказала пра роспіс па фарфоры

© Sputnik / Анастасия ВолчокМастачка Аляксандра Баўтрук
Мастачка Аляксандра Баўтрук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мастачка займаецца надглазурным роспісам па фарфоры і ў пошуках новых ведаў і цікавых формаў аб'ездзіла ўсю Еўропу, пабывала ў Амерыцы і нават у Японіі.

Надглазурны роспіс па фарфоры — вельмі рэдкае мастацтва, якое бадай што вымірае. Далікатная прыгажосць, якую ствараюць мастакі, даўно стала прыналежнасцю прыватных калекцый або музеяў. Аднак нягледзячы на элітарнасць і закрытасць гэтага мастацтва, ва ўсім свеце не толькі беражліва захоўваюць традыцыі роспісу, але і шукаюць новыя шляхі, ідэі, матэрыялы — так у руках майстроў нараджаецца старая казка на новы лад. Аб сакрэтах старадаўняга рамяства і новых тэндэнцыях з мастачкай Аляксандрай Баўтрук паразмаўляла карэспандэнт Sputnik Анастасія Ваўчок.

Разнастайныя ўпрыгожванні для нявест - Sputnik Беларусь
Упрыгажэнні з бісеру: для жанчын, якія адчуваюць моду

Шлях даўжынёю ў жыццё

Аляксандра Баўтрук нарадзілася ў Мінску, аднак дзяцінства правяла ў Санкт-Пецярбургу: яе бацька быў ваенным лекарам, і сям'я часта пераязджала з месца на месца. Любоў да мастацтва і ў прыватнасці роспісу па фарфоры ў Аляксандры ў крыві: яе цётка, Зарына Баўтрук, была вядомым беларускім мастаком па керамiцы, яе творы можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

У Пецярбургу Аляксандра вучылася ў Мастацка-эстэтычным ліцэі і наведвала гурток па кераміцы і фарфоры. У Беларусі не знайшлося студыі, якая бы спецыялізавалася менавіта на роспісу па фарфоры, аднак і тут Аляксандра працягвала займацца жывапісам і керамікай.

"У далейшым мой шлях да мастацтва быў не зусім прамы. Па сваёй першай адукацыі я гісторык, скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Гісторыя заўсёды мяне цікавіла, і гэта педагагічная адукацыя, — распавядае Аляксандра Баўтрук. — Ужо пазней, апынуўшыся ў Швейцарыі, я пачала займацца фарфорам. Я доўга шукала шляхі да надглазурнага роспісу, нават купляла адмысловыя фарбы для дзіцячай творчасці і спрабавала гэта сама, паколькі маляваць я ўмела, але мне хацелася займацца гэтым прафесійна".

© Photo : з асабістага архіва Аляксандры БаўтрукКубак на фоне швейцарскага пейзажу
Кубак на фоне швейцарскага пейзажу - Sputnik Беларусь
Кубак на фоне швейцарскага пейзажу

У Цюрыху, як аказалася, ёсць толькі дзве школы роспісу па фарфоры. Калісьці, у 80-я гады мінулага стагоддзя, гэта мастацтва было папулярна, і ў Швейцарыю з'язджаліся выкладчыкі, якія вучыліся ў знакамітых майстроў альбо сканчалі іншыя ўстановы — вельмі папулярная была тады Дрэздэнская школа, а мейсенскі фарфор дагэтуль знакаміты на ўвесь свет. Вельмі развіта мастацтва надглазурнага роспісу і ў Жэневе.

"Я пабывала спачатку ў адной школе, зразумела, што гэта крыху не маё, хоць было цікава, а потым знайшла іншую, закрытую. Спачатку я хадзіла ў яе проста як у гурток, а потым пачала займацца больш і больш, шукаць новыя формы, і нарэшце выкладчык прапанавала мне атрымаць гэтую прафесію", — распавядае Аляксандра.

Скульптар і педагог Петр Стаха - Sputnik Беларусь
Колер святла: Петр Стаха расказаў, як стварае дзівосныя скульптуры са шкла

У групе яна была адзінай беларускай — астатнія дзяўчыны былі са Швейцарыі і Італіі.

"Наогул швейцарцы самі па сабе вельмі добрыя, цікавыя, але закрытыя", — адзначае Аляксандра.

Для таго, каб атрымаць працу ў Швейцарыі, трэба заваяваць давер мясцовых жыхароў, і ёй гэта цалкам атрымалася.

"Так прадоўжыўся мой творчы шлях. Я з раніцы да вечара — па шэсць гадзін — была ў майстэрні, потым рабіла паўзу і яшчэ раз прыходзіла, пастаянна малявала заданні дома. Ставіла сабе складаныя задачы", — распавядае Аляксандра.

Аднак яе адукацыя не абмяжоўваецца Швейцарыяй. У любой краіне, у якой бы яна ні пабывала, Аляксандра шукае школы, наведвае выставы і заводы, удзельнічае ў фестывалях і майстар-класах мастакоў-фарфарыстаў.

Сусветнае мастацтва фарфору

Значную ролю ў жыцці і мастацтве Аляксандры адыгрываюць падарожжы.

"Я выкарыстоўваю кожную магчымасць, каб падарожнічаць, хай гэта суседні горад Беларусі ці аддалены за мяжой, таму што ў падарожжах ты заўсёды нешта чэрпаеш. Еўропу я бачыла ўсю. У мінулым годзе я пабывала ў Японіі, — распавядае Аляксандра. — Я пабывала ў Кіёта, Токіа, Асацы — цалкам розных. Я ўбачыла мноства храмаў, пазнаёміліся з культурай Японіі. Кіёта вельмі стары, гэта культурная сталіца Японіі, там каля 40 універсітэтаў. Для мяне было цікава пабываць у Кіёта, таму што там развіта кераміка, але акрамя керамікі існуе яшчэ і школа па фарфоры".

© Photo : з асабістага архіва Аляксандры БаўтрукКубак на фоне японскага пейзажу
Кубак на фоне японскага пейзажу - Sputnik Беларусь
Кубак на фоне японскага пейзажу

У верасні 2017 года Аляксандра Баўтрук была ўдзельнікам міжнароднага фестывалю мастакоў-фарфарыстаў, і там была мастчка з Японіі. Па словах Аляксандры, у Японіі ёсць свае традыцыйныя матывы, але японкам вельмі цікава, як распісваюць фарфор еўрапейцы, асабліва цікавыя ім кветкавыя матывы.

У Нацыянальным гістарычным музеі зараз праходзіць выстава Аляксандры Баўтрук "Мой ікігай", яе назва была навеяна менавіта падарожжам у Японію. "Ікігай" у перакладзе з японскай мовы азначае "сэнс жыцця". Гэта паняцце характарызуе пачуццё ўласнага прызначэння.

На выставе, прызнаецца Аляксандра, ужо не ўсё творы належаць ёй — многія вярнулі для экспазіцыі. Па словах майстра, ёй не шкада расставацца з творамі — заўсёды трэба расці, рабіць лепш, па-іншаму. Зрабіць роспіс аднолькавай ніколі не атрымаецца. Нават на заводах, дзе ёсць калька стандарту букета, яго дамалёўвае адзін майстар і ставіць свой асабісты нумар. Вялікія сервізы там ужо даўно перасталі распісваць уручную — хіба што для шэйхаў і прэзідэнтаў.

На выставе можна ўбачыць сервіз па матывах творчасці Марка Шагала. Посуд, па словах Аляксандры, — класічная форма Ламаносаўскага завода, які знакаміты сваёй серыяй чырвоных пеўняў.

© Sputnik / Анастасия ВолчокСервіз па матывах творчасці Марка Шагала
Сервіз па матывах творчасці Марка Шагала - Sputnik Беларусь
Сервіз па матывах творчасці Марка Шагала

"У той момант я была ў Цюрыху і падумала: я з Беларусі, Шагал — мой мастак, я яго вельмі люблю, і сюды просіцца нейкае буянства фарбаў. І я на гэтым фоне стварыла кампазіцыю", — распавядае мастачка пра сервізы.

Цэлая серыя талерак прысвечана італьянскай камедыі дэль Артэ.

© Sputnik / Анастасия ВолчокПерсанажы камедыі Дэль Артэ
Персанажы камедыі Дэль Артэ - Sputnik Беларусь
Персанажы камедыі Дэль Артэ

"Я вельмі люблю тэатр, — распавядае Аляксандра. — На першай талерцы з серыі — адзін з персанажаў, Каўэла, ён у мяне намаляваны ў масцы з носам, стаіць бокам, у бірузова-шэра-блакітным уборы. Я ўбачыла малюнак Каўэла ў гэтым выкананні, натхнілася і мне вельмі захацелася ўвасобіць гэтую ідэю".

Па словах Аляксандры, графічная тэхніка вельмі складаная, акрамя таго, трэба было знайсці прыдатныя талеркі. Як раз у гэты час нямецкі "Разэнталь" выпусціў талеркі з хваляй.

"Я падумала: гэта кулісы, гэта ж тэатр. Набыла талеркі. Заўсёды варта, калі ёсць магчымасць, браць адразу некалькі, — раіць Аляксандра. — Можа быць брак, яшчэ нешта, а потым іх не будзе, і будзеш шкадаваць. Пачалося усё з Каўэла, але калі я ўбачыла канчатковы вынік, мяне гэта захапіла і я зрабіла яшчэ колькі талерак".

Ёсць на выставе і дасылкі да старажытнагрэцкай культуры — чорнафігурнага вазапісу, праўда, на кубках незвычайнай формы не ваяры і багі, а сілуэты танцуючых пар. Ёсць і рэмінісцэнцыі Старажытнага Егіпта — ужо праз ампірны роспіс.

© SputnikПераасэнсаванне старажытнагрэцкага вазапісу
Пераасэнсаванне старажытнагрэцкага вазапісу - Sputnik Беларусь
Пераасэнсаванне старажытнагрэцкага вазапісу

У бліжэйшых планах Аляксандры — стварыць серыю талерак пра Мінск.

"Я пакуль не ведаю, як яе ўвасобіць — ёсць розныя задумкі, пачынаючы ад гістарычных персанажаў, як венецыянскія талеркі. Мне падабаецца гэты элемент графікі, аб'ёму. Ці гэта будуць не абавязкова гістарычныя персанажы, можа быць, былінныя героі", — разважае Аляксандра.

Сучаснае мастацтва, абстракцыя, таксама цікавіць мастачку, але толькі калі ёсць настрой. Форма, па словах Аляксандры, падказвае, але не дыктуе малюнак.

© Sputnik / Анастасия ВолчокФарфор можа быць падобны да мармуру
Фарфор можа быць падобны да мармуру - Sputnik Беларусь
Фарфор можа быць падобны да мармуру

"Раней было больш жорстка. Напрыклад, у першай школе, у якой я была, выкладчык казала: нельга на гэтую талерку наносіць гэты малюнак. А я супраць гэтага — можна ўсё, чаму не?— дзівіцца Аляксандра. — Форма падказвае: калі я бачу вазу формы ар-дэко, я намалюю на ёй ар-дэко, і яно будзе выглядаць там лепш за ўсё. Але калі я раптам адчую нейкі прыліў энергіі, сонца і зраблю абстракцыю, гэта ўжо іншае, але такое таксама мае месца быць".

У мінулым годзе Аляксандра таксама пабывала ў Амерыцы — Чыкага і Каліфорніі, дзе якраз заспела выставу Такешы Муракамі ў Музеі сучаснага мастацтва.

"У Амерыцы я знайшла школу, якая займаецца кітайскім роспісам, і адтуль прывезла фарфор, каб распісваць, таму што фарфор я шукаю ўсюды. Мне цікавыя асаблівыя формы: кольца, ваза незвычайнай формы. Галоўная задача для мастака, які займаецца надглазурной роспісам, — знайсці цікавае", — распавядае Аляксандра.

У свеце ёсць мастакі, якія займаюцца і вытворчасцю фарфору, і яго роспісам, але такіх, сцвярджае Аляксандра Баўтрук, адзінкі. У асноўным мастакі купляюць посуд у фірмаў і невялікіх школ.

"Адна жанчына, з якой я супрацоўнічаю, калісьці працавала на заводзе ў Францыі, потым адкрыла сваю школу. У яе сучасна-абстрактныя рэчы, я працую трохі ў іншым ключы, але гэта таксама цікавае супрацоўніцтва, таму што яна паказала, як яна працуе, пазнаёміла мяне з новымі матэрыяламі, тым, што я не ведала ў Швейцарыі. Я купіла ў яе серыю парцалянавых яек — іх цяпер вельмі складана знайсці", — дзеліцца Аляксандра.

Па словах мастака, у Беларусі добра развіта кераміка, але асаблівасць роспісу па фарфоры — складаныя арнаменты, дэталізацыя.

"У нас распісваюць фарфор, я была ў Свята-Елісавецінскім манастыры, яны яго вырабляюць і распісваюць, але гэта іншае фарфор і іншы роспіс", — распавядае Аляксандра Баўтрук.

Надглазурны роспіс можа быць вельмі розны — усё залежыць ад тэхнік і фарбаў.

Роспіс на прасвет

Для мастака-фарфарыста ўсё пачынаецца з пошуку посуду. Паміж сабой майстры называюць белы неафарбаваны посуд "бялізна". Далей мастак падбірае фарбы.

"На самой справе фарбы могуць быць розныя — японскія, рускія, усё залежыць ад таго, які пігмент ты выбіраеш. Напрыклад, у Еўропе ўжо няма чырвонай фарбы, — распавядае Аляксандра. — У Расіі ёсць, а ў Еўропе яна хутчэй аранжавая — чырвоную забаранілі з-за ўтрымання шкодных металаў. Гэта, натуральна, з-за нашага здароўя і экалогіі. Я працую з асаблівым скандынаўскім сувязным: з ім працуюць толькі Швейцарыя, Германія, скандынаўскія краіны. Астатнія выкарыстоўваюць розныя алеі".

Выстава Мой ікігай - Sputnik Беларусь
Сэнс жыцця, адлюстраваны ў фарфоры: выстава "Мой ікігай" праходзіць у Мінску

Алеі, па словах Аляксандры, можна змешваць. Прыгатаваная фарба высыхае за тры гадзіны, і за гэты час трэба паспець выканаць малюнак.

"Ёсць, вядома, тэхнікі маляўнічыя, сучасныя — там, магчыма, хутчэй, але гэта толькі так здаецца", — адзначае Аляксандра Баўтрук.

Па словах мастачкі, тэхнік роспісу па фарфоры вельмі шмат, але першы этап – заўсёды галоўны. "Першы этап — як быццам негатыў. Першы пласт малюнка павінен быць неверагодна тонкім, ні ў якім разе нельга перабраць, — дзеліцца тонкасцямі рамяства Аляксандра. — Фарба можа выгарэць — гэтак жа адбываецца і з керамікай, можа быць шмат памылак. Першы этап — адзін з самых важных. Ты наносіш малюнак, сядзіш над ім гадзінамі, правяраеш некалькі разоў, усё трэба паглядзець пад лямпай — гэта ж глазура, можа быць, на нейкім пласце ледзь-ледзь рысачка не бачная ці цень, і гэта ўсё будзе потым прыкметна. Таму што калекцыянер і спецыяліст, калі возьме твой гатовы твор як майстры, які варты музея, паглядзіць яго на свет".

На прасвет, запэўнівае Аляксандра, можна ўбачыць рыскі, вызначыць, колькі мастак працаваў над творам.

Затым ідзе першы абпал, пасля якога ўжо відаць, што атрымалася.

"Далей адбываецца ажыўленне карцінкі. Паступова ты напаўняеш яе колерам, ценем. Зараз я кажу менавіта пра класічны роспіс, пра колеры і арнамент", — удакладняе Аляксандра.

© Sputnik / Анастасия ВолчокФранцузскае слова bouquet значыць "звязка"
Французскае слова bouquet значыць звязка - Sputnik Беларусь
Французскае слова bouquet значыць "звязка"

Затым яшчэ адзін абпал — іх столькі, колькі слаёў фарбы хоча нанесці мастак. Ёсць у надглазурным роспісу і тэхніка, падобная з акварэльным жывапісам, яна нават называецца "мокрае па мокрым", а наогул тэхнік вялікае мноства.

І калі ў школах вучаць адразу некалькім тэхнікам, то на заводах, дзе часта праводзяць экскурсіі, не распавядаюць аб тэхналагічным працэсе.

"Бывае цікавая аглядная экскурсія, але калі ты выдаеш сябе як спецыяліста, проста задаеш пару пытанняў, яны разумеюць, што ты разбіраешся, і змаўкаюць", — распавядае Аляксандра.

Зрэшты, не толькі на заводах рупліва аберагаюць сакрэты майстэрства.

Майстры і іх вучні

У нечым многія мастакі па фарфоры, ды і наогул мастакі, застаюцца майстрамі эпохі Адраджэння ці сярэднявечча — для іх важна перадаць свае веды, тэхналогіі, аднак ледзь не адзінаму вучню. Зрэшты, не ўсе мастакі хаваюць напрацаваны вопыт.

"Я ездзіла да майстра, якая 20 гадоў выкладала і працавала жывапісцам, мы з ёй займаліся, яна паказала мне нейкія нюансы, — распавядае Аляксандра. — Розніца як правіла ў тэхніках і сувязных, а як менавіта ты наносіш фарбу — гэта ўжо твая рука. Галоўнае — ведаць як нанесці і ўмець маляваць, вядома ж. Мінулай восенню на семінары ў Швейцарыі я паглядзела, як працуюць лацінаамерыканцы, як працуюць аўстралійцы, французы — людзі дзяліліся сваімі ідэямі".

© Photo : з асабістага архіва Аляксандры БаўтрукНа фестывалі збіраюцца людзі розных нацыянальнасцяў - лацінаамерыканцы, аўстралійцы, французы
На фестывалі збіраюцца людзі розных нацыянальнасцяў - лацінаамерыканцы, аўстралійцы, французы - Sputnik Беларусь
На фестывалі збіраюцца людзі розных нацыянальнасцяў - лацінаамерыканцы, аўстралійцы, французы

Сама Аляксандра пастаянна эксперыментуе, шукае новыя фарбы, іх кампаненты і марыць адкрыць у Мінску ўласную школу.

"Я пакуль даю майстар-класы, праводзіла іх у вузкім коле знаёмых. Таму што калі сур'ёзна займацца надглазурным роспісам, трэба рабіць курс. Патрабуецца мінімум тры гадзіны, каб стварыць першы этап малюнка, які чалавек хоча. Патрэбныя людзі, якія гэтым гараць. Я з задавальненнем падзялюся сваімі ведамі", — запэўнівае Аляксандра Баўтрук.

Цяпер яе чакаюць у Швейцарыі, каб размаўляць аб далейшым супрацоўніцтве — выкладанні ў той самай школе, якую Аляксандра скончыла. Аднак мастак хоча вучыць роспісу беларусаў.

"Я ўзяла там вопыт і працягваю набіраць, і хачу распаўсюдзіць далей, — кажа Аляксандра. — У адзіночку адкрыць школу цяжка, удваіх было б лепш, я сур'ёзна думаю над гэтым. Патрэбныя  яшчэ пэндзлі, адмысловыя фарбы, посуд, але гэта зацягвае. Чалавек стварае не штампаваную рэч, а індывідуальную і назаўсёды. Я б хацела, каб мае вучні вярталіся да мяне, арганізаваць іх усіх разам".

З цягам часу становіцца ўсё менш мастакоў па фарфоры, майстэрства вымірае, але Аляксандра Баўтрук упэўненая — у Беларусі абавязкова знойдуцца людзі, якім гэта будзе цікава.

Стужка навiн
0