18:38 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Пімен Панчанка

Паэт, франтавік, крытык і перакладчык: сёння нарадзіўся Пімен Панчанка

© Sputnik
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
6640

Шматлікія вершы беларускага паэта пакладзеныя на музыку, а вуліца ў Мінску носіць яго імя.

МІНСК, 23 жні – Sputnik. Беларускі паэт, журналіст, перакладчык і літаратурны крытык Пімен Панчанка нарадзіўся 101 год таму, 23 жніўня 1917 года.

Радзімай паэта была сталіца Эстоніі – Талін, якая ў той час называлася Рэвелі, але дзяцінства паэта прайшло ў Віцебскай вобласці сучаснай Беларусі, гарадскім пасёлку Бягомль. Калі яго сям'я пераехала ў Бабруйск, Панчанка скончыў там настаўніцкія курсы, некаторы час працаваў у школах і адначасова вучыўся на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта Мінскага настаўніцкага інстытута. Напрацягу атрымання вышэйшай адукацыі Панчанка ўжо актыўна друкаваўся – першыя яго вершы, "Моладзі" і "Ураджайнае", з'явіліся яшчэ ў 1934 годзе ў альманаху "Ударнікі".

Народный поэт Беларуси Пимен Панченко
© Sputnik / Юрий Иванов
Народны паэт Беларусі Пімен Панчанка

Пранікнёны лірызм паэтычных твораў, якія апявалі прыгажосць роднай зямлі, змяніўся суровым настроем ваеннага часу, калі Панчанка пайшоў служыць у савецкую армію ў якасці спецыяльнага карэспандэнта. Яго артыкулы і вершы, прасякнутыя верай у перамогу, з'яўляюцца ў франтавых газетах. У армейскіх газетах Панчанка працаваў да 1946 года, прымаў удзел у аперацыі Чырвонай арміі ў Заходняй Беларусі, пабываў  на Бранскім і Калінінскім франтах, а таксама – з 1944 па 1946 гады – у Іране, дзе напісаў свой цыкл вершаў "Іранскі дзённік". Ваенная тэма суправаджала паэта напрацягу ўсяго яго далейшага жыцця.

Пасля дэмабілізацыі Пімен Панчанка працаваў у часопісе "Вожык", потым – у газеце "Літаратура і мастацтва". На працягу пяці гадоў, з 1953 па 1958, быў рэдактарам альманаху "Советская Отчизна" (зараз — "Нёман")

У 1966 Панчанка быў прызначаны сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1972 года — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Кніга вершаў Панчанкі "Пры святле маланак", напісаная ў 1966 годзе, праз два гады атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Я. Купалы, а ў 1973 годзе яму было нададзена ганаровае званне Народнага паэта Беларусі.

Напрацягу канца 80-х — пачатка 90-х гадоў Панчанка цяжка хварэў. У гэты час ён пісаў шматлікія ўспаміны пра сваё жыццё і жыццё знаёмых пісьменнікаў, крытычныя артыкулы і эсэ.

Памёр Пімен Панчанка 2 красавіка 1995 года ва ўзросце 77 гадоў і быў пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

По теме

Гасцей пільнаваў сабака: як праходзілі застоллі ў Янкі Купалы
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Пятрусь Броўка – такі розны, такі супярэчлівы
Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны
Тэги:
біяграфія, Пімен Панчанка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы