23:23 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Ветэран, ваенны фельчар Аляксей Пятровіч

Ваенны фельчар: разводзілі абязбольваючыя снегам і аперыравалі

© Sputnik / Виктор Толочко
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2019 (70)
2910

Як пражыць прыгожа больш за сто гадоў і нават у 101 год захаваць цвёрдую памяць і ясны розум, Sputnik даведаўся ў ветэрана Аляксея Іванавіча Пятровіча.

Пра што можна размаўляць з чалавекам, які два гады таму адзначыў стогадовы юбілей? Вядома, пра хобі!

"Люблю прыроду і рыбалку, неяк злавіў шчупака на 17 кілаграмаў!", - хваліцца Аляксей Іванавіч.

Праўда, на рыбалку ён даўно ўжо не ездзіць. З-за хваробы апошнія два гады Аляксей Іванавіч не выходзіць з дома...

Аляксей Пятровіч - аднагодак рэвалюцыі. Напярэдадні свайго 102-га дня нараджэння ён не губляе аптымізму, працягвае пісаць вершы і ахвотна дзеліцца ваеннымі ўспамінамі.

Бацькоў расстралялі карнікі

У 1936 годзе выдатнік вучобы, адзін з двух стыпендыятаў Сталінскай прэміі Аляксей Пятровіч кінуў вучобу ў Мінскім зоаветэрынарным тэхнікуме і добраахвотнікам пайшоў у Савецкую армію.

"Тады ўсё рваліся служыць!", - кажа Аляксей Іванавіч неверагодны для цяперашняга пакалення факт.

В свои 101 год Алексей Петрович очень эмоционально рассказывает о войне
© Sputnik / Виктор Толочко
У свае 101 год Аляксей Пятровіч вельмі эмацыйна распавядае пра вайну

У 36-м яго накіравалі спачатку на вучобу Ленінградскае ваенна-медыцынскае вучылішча, а пасля на першае месца службы - у Сібірскі ваенную акругу.

"На 22 чэрвеня як раз было прызначана ўрачыстае адкрыццё вучэбнага лагера пад Бійскам. Адкрыццё адбылося, але... тут жа паведамілі пра пачатак вайны", - успамінае ветэран.

Прама са свята, якое не адбылося, па трывозе 521-і полк 133 стралковай дывізіі, у якім служыў ваенфельчарам Пятровіч, адправілі на фронт.

Роўна праз месяц 22 ліпеня пад Ярцава ў баі з фашысцкім дэсантам Аляксей быў паранены ў грудзі.

Пасля шпіталя яго накіравалі ў будаўнічы батальён. Ён складаўся з салдат, непрыдатных да вайсковай службы, у тым ліку пасля ранення.

"Аднойчы мы трапілі ў акружэнне, шмат хто быў мясцовымі, рынуліся да сваіх хатаў, хтосьці здаўся ў палон. Нешматлікія, сярод якіх быў і я, пайшлі ў лес. Нам пашанцавала - пасля адступлення нашай арміі засталося шмат зброі і ежы. Мы знайшлі і вінтоўкі, і снарады, і кансервы з сухарамі, таму змаглі дастаткова доўга адбівацца ад немцаў, якія не пераставалі прачэсваць лес", - успамінае ветэран.

С супругой  Татьяной Алексеевной Алексей Петрович прожил душа в душу целых 70 лет
© Sputnik / Виктор Толочко
З жонкай Таццянай Аляксееўнай Аляксей Пятровіч пражыў душа ў душу цэлых 70 гадоў

Сітуацыя згуртавала уцекачоў, яны асвоіліся ў лясных баях і ў кастрычніку 41-га стварылі партызанскую групу з ваенфельчарам на чале.

Са Смаленска група рухалася на захад у родныя мясціны, па дарозе прымаючы ў свае шэрагі салдат і афіцэраў, якія таксама трапілі ў акружэнне, і жадаючых з бліжэйшых вёсак.

У маі 1942-га года група разраслася да атрада, яго камандзірам стаў Аляксей Пятровіч. Маскоўскі дэсант навучаў партызан разбіраць снарады, мініраваць аб'екты, абыходзіцца з толавымі шашкамі і падрываць бронецягнікі.

"Дзве маіх медсястры - Тоня і Ніна - уладкаваліся ва Уздзе, адна ў камэндатуры прыбіральшчыцай, другая ў бальніцы медсястрой. Яны сталі нашымі сувязнымі. Аднойчы Тоня ноччу прайшла 27 кіламетраў да нас у лес, каб папярэдзіць, што за мной палюе карны атрад", - распавядае Аляксей Іванавіч.

После войны Алексей Петрович окончил медицинскую академию и всю жизнь работал военным врачом
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасля вайны Аляксей Пятровіч скончыў медыцынскую акадэмію і ўсё жыццё працаваў ваенным урачом

Карнікі ўсё ж такі дагналі партызан у балотах, але тыя змаглі вырвацца, хоць і панеслі страты. Затое фашысты расстралялі бацькоў Аляксея Пятровіча і спалілі родную хату, а потым рассакрэцілі і забілі дзяўчат-сувязных...

Як былы франтавік жыў пасля вайны і ў чым сакрэт яго даўгалецця, чытайце на рускай версіі Sputnik.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2019 (70)
Тэги:
Беларусь, Ветэраны, Дзень Перамогі

Галоўныя тэмы