https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/photo/20160418/1021841645.html
Чоперы і спартбайк, ровары і самакаты – сталічныя аматары двухколавага транспарту сабраліся ў суботу на адкрыццё сезону. Глядзіце ў Фотастужцы Sputnik, як веласіпедысты і байкеры пачыналі новы вела- і мотагод.
Матацыклісты праехалі па цэнтральных вуліцах Мінска, а пасля сабраліся на пляцоўцы каля Палаца спорту: там можна было не толькі паказаць свой матацыкл, паглядзець на чужую тэхніку, але і здаць ДАІ на правы. Адкрыццё веласезона ў мікрараёне Зялёны Луг прайшло больш сціпла: веласіпедысты паспаборнічалі ў хуткасці, манеўраванні і проста пакаталіся па парку.