Фота

У пошуках "элементарных часцінак" беларускай кухні

Падпісацца
У Беларусі стартавала гастранамічная экспедыцыя па карце традыцыйных страў. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як рыхтуюць традыцыйныя стравы з дзічыны і прадукты з казінага малака.

Sputnik бярэ ўдзел ва ўнікальным праекце — разам з экспертамі "Баржомі", калегамі і блогерамі мы на працягу ўсяго лета будзем вывучаць кулінарныя асаблівасці кожнага рэгіёну краіны і шукаць аўтэнтычныя беларускія прадукты.

Мы даследуем самыя зацішныя і аддаленыя куткі краіны, каб знайсці тыя самыя рэцэпты і прадукты, якія дапамагаюць беларускім кухарам адрознівацца ад астатніх у свеце.

Першая кропка гастранамічнай экспедыцыі — Мінская вобласць. Мы выправіліся ў старажытную Налібоцкую пушчу па знакамітую дзічыну, рачную рыбу, казіны сыр і малако.

Кансультантам праекта выступіла кіраўнік грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова.

"Ежа — гэта частка нацыянальнай культуры і цэлая культурная з'ява. Беларускія прадукты ўжо даўно сталі сінонімам добрай якасці. Напрыклад, у Маскве шмат крам з беларускім мясам, малачком, сырамі. Аднак хацелася б, каб пра іх ведалі не толькі нашы суседзі", — сказала яна.

Ёй вельмі хацелася б, каб гэтую частку гісторыі і культуры краіны ведалі самі беларусы.

"Я ўпэўнена, што ўсе адкрытыя намі прадукты змогуць заняць сваё заслужанае месца і стаць у адзін шэраг з французскімі ці італьянскімі", — рэзюмавала эксперт.

© Photo : Роман СтригаПершы "пункт" гастранамічнай экспедыцыі: прадукты з казінага малака рыхтуюць на адзінай племянной ферме ў краіне, дзе ўжо больш за 10 гадоў займаюцца козагадоўляй.
Гастранамічная экспедыцыя па Беларусі - Sputnik Беларусь
1/8
Першы "пункт" гастранамічнай экспедыцыі: прадукты з казінага малака рыхтуюць на адзінай племянной ферме ў краіне, дзе ўжо больш за 10 гадоў займаюцца козагадоўляй.
© Photo : Роман СтригаНа плошчы ў 100 гектараў жыве больш за 800 коз. Кармы для жывёл вырашчаныя без хімікатаў і ўгнаенняў і маюць адпаведны міжнародны сертыфікат якасці.
Кіраўнік грамадскага аб'яднання Адпачынак у вёсцы Вікторыя Кліцунова - Sputnik Беларусь
2/8
На плошчы ў 100 гектараў жыве больш за 800 коз. Кармы для жывёл вырашчаныя без хімікатаў і ўгнаенняў і маюць адпаведны міжнародны сертыфікат якасці.
© Photo : Роман СтригаНа ферме вырабляецца больш за 150 тон малака ў год, а таксама натуральныя сыры, тварог і ёгурты.
Дары Налібокаў - прадукты з казінага малака - Sputnik Беларусь
3/8
На ферме вырабляецца больш за 150 тон малака ў год, а таксама натуральныя сыры, тварог і ёгурты.
© Photo : Роман СтригаЗа шурпой з казулі журналісты сталі ў чаргу.
Першая гастранамічная экспедыцыя - Sputnik Беларусь
4/8
За шурпой з казулі журналісты сталі ў чаргу.
© Photo : Роман СтригаВось так выглядае сапраўдны "налібоцкі" суп.
Першая гастранамічная экспедыцыя - Sputnik Беларусь
5/8
Вось так выглядае сапраўдны "налібоцкі" суп.
© Photo : Роман СтригаШэф-кухар Міхаіл Палонскі рыхтуе стэйк з асятрыны – ласаваліся беларусы і такімі прысмакамі.
Шэф-кухар Міхаіл Палонскі - Sputnik Беларусь
6/8
Шэф-кухар Міхаіл Палонскі рыхтуе стэйк з асятрыны – ласаваліся беларусы і такімі прысмакамі.
© Photo : Роман СтригаЗараз гэтую страву на працягу ўсяго лета будуць гатаваць у адным са сталічных рэстаранаў.
Стэйк з асятрыны - Sputnik Беларусь
7/8
Зараз гэтую страву на працягу ўсяго лета будуць гатаваць у адным са сталічных рэстаранаў.
© Photo : Роман СтригаЗнакаміты егер і патомны "захавальнік лесу" – Шакун Васіль Уладзіміравіч, яго бацька працаваў аб'ездчыкам у графа Тышкевіча, род якога з 1803 года валодаў усімі Валожынскімі землямі.
Знакаміты егер і патомны захавальнік лесу – Шакун Васіль - Sputnik Беларусь
8/8
Знакаміты егер і патомны "захавальнік лесу" – Шакун Васіль Уладзіміравіч, яго бацька працаваў аб'ездчыкам у графа Тышкевіча, род якога з 1803 года валодаў усімі Валожынскімі землямі.
Стужка навiн
0