Sputnik пашчасціла быць сведкам правядзення ўнікальнага старадаўняга абраду "Конiкi" ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Конiкаў робяць з двух лазовых круглых кошыкаў, прыбітых да каркаса з дошак або палак, галава з валёнка, абабітая белай тканінай і размаляваная, хвост з лёну.
Ездавы апранае гэтую канструкцыю на сябе, сам ён у капялюшы з пяром або ў шынялі.
Традыцыйныя маскі, якія суправаджаюць Каня з вершнікам, гэта Дзед і Баба, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцем, Смерць з касой, астролаг.
13 студзеня пасля абеду ўдзельнікі "Конікаў" пачынаюць збірацца ў якім-небудзь доме і пераапранацца ў карнавальныя касцюмы.
"Конік" з вершнікам, музыкі і іншыя персанажы са смехам і з музыкай выходзяць на вуліцы горада калядаваць, заходзяць у хаты, у якіх гарыць святло. Гаспадароў прывiтаюць песнямі, прамаўляюць добрыя пажаданні, а за гэта гасцей жыхары прымаюць з радасцю і адорваюць прадуктамі, алкаголем, грашыма.