12:14 11 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон

Атрымаць кароткую спасылку
13852
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
  • Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
© Sputnik / Мария Амелина
Народны іканапіс - гэта феномен беларускай духоўнай культуры і іканаграфічнага мастацтва, на жаль, малавывучаны.

У рамках выставы ў асобнай зале выстаўлены восем палотнаў Аляксандра Ісачова. Тут ужо іншы выпадак - наведвальніку будзе цікава ўсё: і мастак з сусветным імем, і невядомыя шырокай грамадскасці палотны.

У Мастацкую галерэю Г. Вашчанкі прывезлі "Святыя лікі Праваслаўя. Знакі часу". Так называецца выстава народных ікон, напісаных у 19-20 стагоддзях мастакамі-самавучкамі з Палесся і Падняпроўя. Не маючы спецыяльнай адукацыі, не ведаючы канонаў іканапісу, яны браліся за пэндзлік, кіруючыся ўласнымі меркаваннямі аб духоўным свеце. Таму і святыя на іхніх іконах не зусім святыя — у іх жывыя твары і позіркі не з вечнага сусвету.

Збор фармаваўся Гомельскай епархіяй. Усе 45 прадстаўленых на выставе абразоў захоўваюцца ў дзеючых храмах рэгіёну. Па словах епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана, экспанатаў магло быць у разы болей, бо свая, хатняя, ікона была практычна ў кожнай сям'і. Але ў гады атэістычнай палітыкі савецкай дзяржавы тысячы абразоў былі знішчаны. Уладыку вядомыя выпадкі, калі мясцовыя жыхары ратавалі іконы ад агню, захоўвалі і перадавалі ў нанова адбудаваныя храмы.

Арганізатары выставы наўмысна не называюць яе мастацкай. Кажуць, што ў дадзеным выпадку цікавасць уяўляюць не аўтары ікон, а тыя, хто на іх намаляваны, а таксама традыцыя народнага іканапісу. Часцей за астатніх невядомыя майстры перапісвалі вобраз Маці Божай "Траеручыцы", Мікалая Цудатворца, архангела Міхаіла і велікамучаніцы Параскевы. У Гомельскім рэгіёне асаблівай папулярнасцю карысталіся іконы з выявай Стыліяна Пафлагонскага.

У рамках выставы ў асобнай зале выстаўлены восем палотнаў Аляксандра Ісачова. Тут ужо іншы выпадак — наведвальніку будзе цікава ўсё: і мастак з сусветным імем, і невядомыя шырокай грамадскасці палотны.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, убачыць рэлігійныя палотны можна будзе да 16 красавіка.

Тэги:
гісторыя, іканапіс, мастакі, жывапіс, Мастацтва, Аляксандр Ісачоў, Гомель
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Выстава аўтарскіх работ Млын праходзіць у Мінску
    Последнее обновление: 15:59 10.12.2017
    15:59 10.12.2017

    Калядны цуд хэнд-мэйд

    У Мінску праходзіць выстава аўтарскіх вырабаў беларускіх і замежных майстроў "Млын".

    19
    15
  • Выжла на паляванні
    Последнее обновление: 14:02 30.11.2017
    14:02 30.11.2017

    Як палююць на фазана ў Беларусі

    Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

    50
    23
  • Гурт Чайф выступіў у Мінску з праграмай Разам цяплей
    Последнее обновление: 16:37 28.11.2017
    16:37 28.11.2017

    Ад Super Besse да "Все_Crazy": музычныя выхадныя прайшлі ў Мінску

    Канцэртная прэзентацыя новага альбому гурта Super Besse, 10 гадоў гурту The Road Dogs, панк-запал у Beer&Wine, Ultra-music Party і рокеры "Чайф" - глядзіце ў фотастужцы, якія музычныя падзеі адбываліся ў беларускай сталіцы на мінулых выхадных.

    101
    14
  • На выставе работ Алега Арлова
    Последнее обновление: 14:56 19.11.2017
    14:56 19.11.2017

    Містычная выстава адкрылася ў Мінску

    Алег Арлоў працуе ў самых розных жанрах - пейзаж, партрэт, нацюрморт - але ўсе яны маюць рысы містаэсэнцыялізма, напрамка ў мастацтве, які прыдумаў мастак. Глядзіце работы Алега Арлова ў фотастужцы Sputnik.

    27
    10

Галоўныя тэмы