07:52 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Гомель акунуўся ў атмасферу Сярэднявечча

Атрымаць кароткую спасылку
7740
  • Каля 30 рэканструктараў прыехалі ў Гомель аднавіць атмасферу паходнага намёту, рыштунку і побыту, характэрных для мяжы ХIV-ХV стагоддзяў. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу да гісторыі і вучобы на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны.
  • Лучнік Сяргей вучыў гамяльчан страляць з лука з адлегласьці ў дваццаць крокаў. Мішэнню служыў мех з сенам. Малады чалавек працуе мастаком-мадэльерам на фабрыцы 8 Сакавіка. Добра ведае пра густы нашых продкаў эпохі ВКЛ.
  • Студэнты гістарычнага факультэта пабудавалі паходную печ. У руках хлопчыка - мяхі для раздзімання агню.
  • Берасцеец Андрэй Асмалоўскі з супольнасці жывой гісторыі Terra Teutonica 1360-1440 на гомельскай рэканструкцыі паўстаў у вобразе жыхара Эльблонга пачатку ХV стагоддзя. Яго акуляры - дакладная копія сярэднявечных.
  • У адным з намётаў завіхаліся па гаспадарцы маладыя жанчыны ў сярэднявечных сукенках і каптурках з натуральнай воўны. Усё выглядала так, нібыта на двары сапраўды пачатак ХV стагоддзя.
  • Як толькі на плячах з'яўляюцца стальныя даспехі, мяняецца не толькі знешні выгляд, але і імя. Гомельскі ўрач-стаматолаг Максім Пятроўскі на поле бою будзе прадстаўляць рыцара Данкварта.
  • У падручніках зафіксаваны гістарычны факт, калі пяхота стала сур'ёзным апанентам кавалерыі. Інсцэніроўка аднаго з такіх баёў была прадстаўлена гледачам.
  • Кальчугі і шлемы надзелі студэнты, лекары, інжынеры, дызайнеры. Кожны выбраў сабе ролю і месца ў лагеры.
  • Каб прабіць сярэднявечныя даспехі, трэба моцна пастарацца.
  • Дзве хвіліны інтэнсіўнай рубкі, і рыцар падае з ног. Застаецца толькі захапляцца незвычайнай сілай продкаў, якія вучыліся валодаць зброяй з ранняга дзяцінства.
  • У гаспадарчым блоку Музея жывой гісторыі свая атмасфера. Марына Драбышэўская, сябра гомельскага клуба гістарычнай рэканструкцыі Белы крыж, прыгатавала на вогнішчы мяса і рыхтуецца падаць яго на стол.
  • Сціплы побыт небагатых жыхароў правінцыйнага горада ў Заходняй Прусіі.
  • Небагатыя жыхары Эльблонга вельмі ветлівыя.
  • Туфлі з доўгімі завостранымі насамі пад назвай пулены насілі і мужчыны, і жанчыны, але асабліва іх любіла моладзь за кошт адноснай таннасці. Сёння такія туфлі мінскія майстры гатовыя вырабіць за 100 долараў.
  • Жаночыя ўпрыгожванні ўдзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі купляюць на фестывалях рамеснікаў.
  • Гістарычная рэканструкцыя - задавальненне не з танных. Поўны сярэднявечны касцюм можа каштаваць некалькі тысяч долараў.
  • У рэканструкцыі кожная дэталь павінна адпавядаць абранай эпосе.
© Sputnik / Мария Амелина
Каля 30 рэканструктараў прыехалі ў Гомель аднавіць атмасферу паходнага намёту, рыштунку і побыту, характэрных для мяжы ХIV-ХV стагоддзяў. Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу да гісторыі і вучобы на гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны.

Студэнцкі панадворак Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны на дзень ператварыўся ў сярэднявечны паходны лагер. Яго разбілі прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі Беларусі, Расіі і Украіны, якія захапляюцца Грунвальдскай бітвай.

Кальчугі і шлемы апранулі студэнты, лекары, інжынеры, дызайнеры. Кожны выбраў сабе ролю і месца ў лагеры. "Нашых" рыцараў было заўважна болей, чым воінаў Тэўтонскага ордэна. Разам з абмундзіраваннем яны прывезлі намёты і ўсё неабходнае для ўладкавання побыту.

У палявой кузні збройнік і малатабоец кавалі меч. За некалькі метраў ад іх праводзіў майстар-клас лучнік. У адным з намётаў завіхаліся па гаспадарцы маладыя жанчыны ў сярэднявечных сукенках і каптурках з натуральнай воўны. Усё выглядала так, нібыта на двары сапраўды пачатак ХV стагоддзя.

У Музеі жывой гісторыі знайшлося месца не толькі для аднаўлення сярэднявечнага побыту. Гледачоў захліснулі эмоцыі, калі на іх вачах пад дзідамі пяхоты пала кавалерыя. Праўда, апошняя з'явілася на публіцы без коней, але гэта, мабыць, было адзінае адступленне ад гістарычнай праўды. Падрабязнасці глядзіце ў фотарэпартажы гомельскіх карэспандэнтаў Sputnik.

По теме

Вікінгі, уланы, шляхта – адзін дзень з фестывалю "Бітва чатырох эпох"
Тэги:
Гістарычная рэканструкцыя, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы