14:07 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Фота

Грунвальдскую бітву рэканструявалі ў Дудутках

Атрымаць кароткую спасылку
69764
  • Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, стала адной з самых маштабных у Сярэднявеччы.
  • Каля вёскі Грунвальд у тагачаснай Польшчы сабраўся квецень войска крыжаносцаў супраць саюзнага войска Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага
  • Бітва стала лёсавырашальнай для ўсёй Усходняй Еўропы і прыпыніла навалу германцаў на 5 стагоддзяў.
  • На баку крыжаносцаў замагаліся рыцары з усёй Еўропы.
  • Вялікае Княства Літоўскае сабрала пад сваімі сцягамі не толькі беларускія, літоўскія, украінскія і смаленскія харугві, але і татараў.
  • Польскі гісторык Ян Длугаш пісаў, што нямецкія рыцары ляжалі на полі бітвы, як зрубленыя дубы.
  • Але пад час рэканструкцыя некаторыя працягвалі назіраць за бойкай і пасля смерці.
  • Штурм лагера крыжакоў дае рады, што перамагаюць саюзныя войскі кароны і княства.
  • Самыя адчайныя першымі рухаюцца ў пралом.
  • Сярэдневечныя даспехі дазвалялі вельмі малы агляд рыцарам, таму кожны меў свой лайфхак, як разледзець поле боя.
  • Алебарда была бадай самай страшэннай зброяй у руках тагачаснага пехацінца.
  • Алебардыст з аднаго ўдара мог не толькі разрубіць чужую зброю, але і нават збіць вершніка.
  • Ключавы момант рэканструкцыі - правадыр заклікае да двубою магістра Тэўтонскага ордэна і беларускага рыцары
  • Ульрых фон Юнгінген прымае выклік.
  • Двубой з беларускім рыцарам выходзіць зацятым, але кароткім.
  • Ульрых фон Юнгінген паў на полі бою, як і 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам.
  • На нагах засталіся толькі самыя моцныя і выпрабаваныя рыцары.
  • Пасля бойкі дамы сэрца завіхаюцца над сваімі рыцарамі.
© Sputnik/ Станіслаў Андросік
Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, стала адной з самых маштабных у Сярэднявеччы.

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" праходзіць у музейным комплексе "Дудуткі" цягам 22-23 чэрвеня.

Фестываль "Наш Грунвальд" прапаноўвае наведвальнікам і аматарам гісторыі два складнікі — музычны і мілітарны. Гэтым разам было вырашана прапанаваць гледачам рэканструкцыю аднаго з вырашальных эпізодаў Грунвальдскай бітвы.

Конны рыцар эпохі Крыжовых паходаў
© Фото: Аляксандр Рак, асабісты архіў

"Мы рэканструявалі фінальны эпізод бітвы — абарону ўмацаванага лагера і абоза і смерць Вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Ульрыха фон Юнгінгена", — распавёў арганізатар і заснавальнік фестывалю Аляксандр Рак.

Паводле яго слоў, прыблізна 150 рыцараў-рэканструктараў, а таксама артылерыя прынялі ўдзел у сучаснай Грунвальдскай бітве.

Аляксандр Рак адзначыў, што ў фестывалі прынялі ўдзел рэканструктары з Расіі, але беларуская мытня не прапусціла на фестываль клуб з Украіны.

"Адзін з мацнейшых клубаў гістарычнай рэканструкцыіі з Кіева "Айна Бера" з усімі дакументамі і дазволамі беларускія мытнікі пратрымалі на мяжы 16 гадзінаў без ежы і пітва і не дазволілі прыехаць на фестываль. Спрабавалі вырашыць пытанне з дапамогаю МУС і Міністэрства турызму, але мытня ўсёроўна не дазволіла праехаць", — падкрэсліў заснавальнік фестываля.

Аляксандр Рак таксама адзначыў, што штурм умацаванага лагера крыжакоў быў цалкам баявы і што гэта не было тэатралізаваным шоў.

Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Наш Грунвальд, Аляксандр Рак, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

  • Выстава аўтарскіх работ Млын праходзіць у Мінску
    Последнее обновление: 15:59 10.12.2017
    15:59 10.12.2017

    Калядны цуд хэнд-мэйд

    У Мінску праходзіць выстава аўтарскіх вырабаў беларускіх і замежных майстроў "Млын".

    26
    15
  • Выжла на паляванні
    Последнее обновление: 14:02 30.11.2017
    14:02 30.11.2017

    Як палююць на фазана ў Беларусі

    Пяць брутальных мужчын са стрэльбамі, дзве лягавыя сабакі, дваццаць пяць прыгожых яркіх птушак: як рэалізоўваюць свой "паляўнічы інстынкт" прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

    52
    23
  • Гурт Чайф выступіў у Мінску з праграмай Разам цяплей
    Последнее обновление: 16:37 28.11.2017
    16:37 28.11.2017

    Ад Super Besse да "Все_Crazy": музычныя выхадныя прайшлі ў Мінску

    Канцэртная прэзентацыя новага альбому гурта Super Besse, 10 гадоў гурту The Road Dogs, панк-запал у Beer&Wine, Ultra-music Party і рокеры "Чайф" - глядзіце ў фотастужцы, якія музычныя падзеі адбываліся ў беларускай сталіцы на мінулых выхадных.

    103
    14
  • На выставе работ Алега Арлова
    Последнее обновление: 14:56 19.11.2017
    14:56 19.11.2017

    Містычная выстава адкрылася ў Мінску

    Алег Арлоў працуе ў самых розных жанрах - пейзаж, партрэт, нацюрморт - але ўсе яны маюць рысы містаэсэнцыялізма, напрамка ў мастацтве, які прыдумаў мастак. Глядзіце работы Алега Арлова ў фотастужцы Sputnik.

    27
    10

Галоўныя тэмы