21:37 02 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Фота

Як прайшоў фестываль "Мотальскія прысмакі"

Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
57620
  • Гастранамічны фестываль Палесся прайшоў у гэтыя выхадныя ў Моталі.
  • Вёска, якая славіцца кулінарнымі традыцыямі, прымае велізарнае мноства гасцей у дзень фестывалю.
  • Мотальская медавуха льецца на свяце ракой. Па гэтым рэцэпце яе варылі яшчэ ў XIX стагоддзі.
  • Жыхары Моталя - нашчадкі палешукоў. Тут захаваўся незвычайны дыялект.
  • Тут беражліва захоўваюць традыцыі ткацтва.
  • На фестываль многія едуць за традыцыйнымі мотальскімі каўбаскамі.
  • Пірагі і булкі - на любы густ. У аграгарадку ёсць пачастункі на любы густ.
  • Традыцыйныя ручнікі Моталя вядомыя далёка за межамі Палесся.
  • Сярод кошыкаў - незвычайныя сувеніры, таксама плеценыя з вярбовых дубцоў.
  • Чым не Ікея? У Моталі можна прыкупіць сабе вось такі дыванок.
  • Жаночыя вобразы Моталя - такія розныя і не без іроніі.
  • Такіх саламяных прыгажунь вы не ўбачыце нідзе за межамі Беларусі.
  • З саломы і снапоў, наогул, можна зрабіць шмат цікавага.
  • Чаму б не сфатаграфавацца з прыгожай дзяўчынай, хай і кардоннай - фотозона Моталя.
  • Модны шляхцюк - Моталь здзіўляе самымі рознымі вобразамі і персанажамі.
  • Дзед Мазай і зайцы на мотальскім кірмашы.
  • Кола багацця - такім ураджаем можа пахваліцца Моталь.
  • Моталь - незвычайная вёска, тут жыве каля чатырох тысяч чалавек.
© Sputnik Сергей Лескеть
Гастранамічны фестываль Палесся прайшоў у гэтыя выхадныя ў Моталі.

Усё як на сапраўдным фуд-фэсце - сувеніры сваімі рукамі, фотазона, эка-ежа і напоі. Але толькі ўсё гэта з асаблівым прысмакам аграгарадка.

Моталь — незвычайная вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, тут жыве каля чатырох тысяч чалавек. На свята ў аграгарадок з'язджаецца мноства гасцей, іх колькасць нават большая за мясцовых жыхароў.

На восьмы па ліку фестываль "Мотальскія прысмакі" сёлета прыехалі нават кухары і госці з Украіны, Расіі, Літвы, Польшчы і Кітая.

У Моталі ёсць пачастункі на любы густ — традыцыйная каўбаса, хлеб, пірагі. Вёска вядомая сваімі традыцыямі ткацтва і мёдаварэння.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, чым здзіўлялі у Моталі гасцей фестывалю.

Чытайце на Sputnik таксама:

Як працаваць сярпом — у Азярцы прайшло свята ўраджаю "Жыцень">>

Касі, каса, пакуль раса — як прайшлі "Спораўскія сенажаці">>

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
Тэги:
кулинарный фестиваль, "Мотальскія прысмакі", Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы