02:10 22 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.04
  • Антыкварныя гадзіннікі Еўропы прадставілі ў Мінску

© Sputnik / Алеся Шершнёва
Раней гадзіннікі, альбо, як іх яшчэ называлі, зэгаркі, ствараліся як сапраўдныя творы мастацтва.

Сёння ўвечары ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыецца выстава двухсотгадовых гадзіннікаў з усёй Еўропы. Адным з першых антыкварныя экспанаты ўчабыў карэспандэнт Sputnik. Глядзіце ў фотастужцы на выбітныя прыклады гадзіннікавага мастацтва.

Раней гадзіннікі, альбо, як іх яшчэ называлі, зэгаркі, ствараліся як сапраўдныя творы мастацтва. Наведвальнікі музея змогуць убачыць экспанаты з Францыі, Англіі, Германіі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Яны розных памераў і тыпаў — камінныя, насценныя, падлогавыя і кішэнныя — і вельмі яскрава перадаюць эпоху, у якую былі створаныя.

Частка з іх патрапіла на выставу з прыватнай калекцыі, іншыя ўжо былі ў фондах музея. Самы старадаўні з прадстаўленых гадзіннікаў выраблены ў 30-я гады ХІХ стагоддзя на французскай фабрыцы Хонара Понса, які ў свой час быў адным з самых знакамітых вытворцаў — вырабляў не толькі карпусы гадзіннікаў, але і ўласныя механізмы.

Таксама на экспазіцыі госці змогуць пазнаёміцца з літаратурай Францыі, Англіі, Германіі, якую чыталі ў тыя часы. Гэта Льюс Кэрал з казкай "Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне", якая ўпершыню была выдадзена ў Англіі ў 1865 годзе, творы Джорджа Байрана, Віктора Гюго і Анарэ дэ Бальзака.  Старадаўнія выданні — дадатковы штрых, што дапаможа акунуцца ў атмасферу таго часу. Убачыць антыкварныя экспанаты можна да 16 красавіка.

Тэги:
антиквариат, часы, выставка, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы