Фота

Агонь Паралімпійскіх гульняў 2018 загасілі ў рытуальным танцы

Падпісацца
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў адбылася ў Пхенчхане. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik яркія кадры з Алімпійскага стадыёна.

Пад гукі адной з самых папулярных народных карэйскіх песень "Арыран" на Алімпійскім стадыёне прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў.

У Паўднёвую Карэю ўжо прыйшла вясна, таму галоўным сімвалам цырымоніі сталі кветкі. Вялікія кветкавыя фігуры на арэне прадстаўлялі віды спорту з праграмы Гульняў. Агонь Паралімпіяды быў згашаны ў канцы рытуальнага карэйскага танца "Салпуры", у якім танцорка выкарыстала белы шалік як сродак адначасова для выгнання злых духаў і для дасягнення духоўнага ачышчэння.

У ходзе цырымоніі прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсанс перадаў паралімпійскі сцяг мэру Пекіна Чэнь Цзыніну: у Кітаі пройдуць наступныя Гульні.

Зімовыя Паралімпійскія гульні-2018, якія праходзілі з 9 па 18 сакавіка ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане, афіцыйна абвясцілі закрытымі.

Беларуская зборная па выніках Гульняў заняла восьмы радок у агульным медальным заліку. Атлеты пераўзышлі ўсе чаканні і заваявалі 12 узнагарод: па чатыры золата, срэбра і бронзы. Гэты вынік можна назваць ашаламляльным, асабліва з улікам таго, што на Паралімпіядзе Беларусь прадстаўлялі 15 спартсменаў у двух відах спорту: лыжным і біятлоне.

Пераможцам стала каманда ЗША, якая заваявала 36 узнагарод (13 залатых, 15 сярэбраных і 8 бронзавых) — яна была прадстаўлена 68 спартсменамі. Расійскія спартсмены ў Пхенчхане выступалі ў статусе "нейтральных паралімпійскіх атлетаў" (NPA) і ва ўсечаным складзе, у колькасці 30 чалавек. Каманда выйграла 8 залатых, 10 сярэбраных і 6 бронзавых узнагарод, заняўшы другое месца. Трэцяе месца ў медальным заліку Паралімпіяды 2018 — у зборнай Канады, у якую ўваходзілі 55 атлетаў, яны прывязуць у сваю краіну 28 медалёў (8-4-16).

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкЦырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
1/15
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў.
© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкНад арэнай гучала адна з самых папулярных народных карэйскіх песень "Арыран". У снежні 2012 года ЮНЕСКА ўключыла яе ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
2/15
Над арэнай гучала адна з самых папулярных народных карэйскіх песень "Арыран". У снежні 2012 года ЮНЕСКА ўключыла яе ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
© REUTERS / Paul HannaУрачыстая цырымонія закрыцця XII зімовай Паралімпіяды адбылася на цэнтральнай арэне Гульняў - Pyeongchang Olympic Stadium.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
3/15
Урачыстая цырымонія закрыцця XII зімовай Паралімпіяды адбылася на цэнтральнай арэне Гульняў - Pyeongchang Olympic Stadium.
© REUTERS / Paul HannaГлядацкія месцы Алімпійскага стадыёна ўдзельнічалі ў асвятленні цырымоніі.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
4/15
Глядацкія месцы Алімпійскага стадыёна ўдзельнічалі ў асвятленні цырымоніі.
© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкГімалаийскія мядзведзі, талісманы Гульняў, выканалі для гледачоў і спартсменаў запальны танец, даўшы старт адваротнага адліку пачатку цырымоніі.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
5/15
Гімалаийскія мядзведзі, талісманы Гульняў, выканалі для гледачоў і спартсменаў запальны танец, даўшы старт адваротнага адліку пачатку цырымоніі.
© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкСалют падчас цырымоніі закрыцця.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
6/15
Салют падчас цырымоніі закрыцця.
© REUTERS / Paul Hanna"Мы рухаем свет" - пад такім дэвізам у Пхенчхане завяршылася цырымонія закрыцця Паралімпійскіх гульняў.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
7/15
"Мы рухаем свет" - пад такім дэвізам у Пхенчхане завяршылася цырымонія закрыцця Паралімпійскіх гульняў.
© REUTERS / OIS / IOC / Joel MarklundЗімовыя Паралімпійскія гульні - 2018, якія праходзілі з 9 па 18 сакавіка ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане, афіцыйна абвясцілі закрытымі.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
8/15
Зімовыя Паралімпійскія гульні - 2018, якія праходзілі з 9 па 18 сакавіка ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане, афіцыйна абвясцілі закрытымі.
© REUTERS / Carl RecineПрэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсанс перадаў паралімпійскі сцяг мэру Пекіна Чэнь Цзыніну.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
9/15
Прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта Эндру Парсанс перадаў паралімпійскі сцяг мэру Пекіна Чэнь Цзыніну.
© REUTERS / OIS / IOC / Joel MarklundПаралімпійскія гульні ў Пхенчхане завяршыліся, у Паўднёвую Карэю прыйшла вясна - кветкі сталі часткай лейтматыва цырымоніі.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
10/15
Паралімпійскія гульні ў Пхенчхане завяршыліся, у Паўднёвую Карэю прыйшла вясна - кветкі сталі часткай лейтматыва цырымоніі.
© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПаводле задумы арганізатараў цырымоніі, страсць, галоўная тэма Паралімпіяды-2018, аб'яднала свет і, пралятаючы над Пхенчханом, пакінула насенне агню на яго снежных палях.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
11/15
Паводле задумы арганізатараў цырымоніі, страсць, галоўная тэма Паралімпіяды-2018, аб'яднала свет і, пралятаючы над Пхенчханом, пакінула насенне агню на яго снежных палях.
© REUTERS / Paul HannaЯк насенне прарастае скрозь глебу, полымя страсці зімовых Паралімпійскіх гульняў падымаецца ўсё вышэй і далей і, нарэшце, расквітае ў сэрцы кожнага чалавека, а ўсе абмежаванні растаюць, адрозненні і няроўнасць паміж людзьмі знікаюць.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
12/15
Як насенне прарастае скрозь глебу, полымя страсці зімовых Паралімпійскіх гульняў падымаецца ўсё вышэй і далей і, нарэшце, расквітае ў сэрцы кожнага чалавека, а ўсе абмежаванні растаюць, адрозненні і няроўнасць паміж людзьмі знікаюць.
© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкВялікія фігуры з кветак на арэне прадстаўлялі віды спорту з праграмы Гульняў - следж-хакей, біятлон, лыжныя гонкі, сноўборд, горныя лыжы і кёрлінг на калясках.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
13/15
Вялікія фігуры з кветак на арэне прадстаўлялі віды спорту з праграмы Гульняў - следж-хакей, біятлон, лыжныя гонкі, сноўборд, горныя лыжы і кёрлінг на калясках.
© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт МПК Эндру Парсанс у сваёй заключнай прамове ўшанаваў памяць прафесара Стывена Хокінга, які пайшоў з жыцця 14 сакавіка. "На цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе Хокінг адзначыў, што ўсе мы розныя, што няма стандартаў. Ён заклікаў усіх нас "зірнуць на зоркі, а не на ногі".
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
14/15
Прэзідэнт МПК Эндру Парсанс у сваёй заключнай прамове ўшанаваў памяць прафесара Стывена Хокінга, які пайшоў з жыцця 14 сакавіка. "На цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе Хокінг адзначыў, што ўсе мы розныя, што няма стандартаў. Ён заклікаў усіх нас "зірнуць на зоркі, а не на ногі".
© REUTERS / Paul HannaАгонь Паралімпіяды быў згашаны ў канцы рытуальнага карэйскага танца "Салпуры", у якім танцорка выкарыстала белы шалік як сродак адначасова для выгнання злых духаў і для дасягнення духоўнага ачышчэння.
Цырымонія закрыцця XII зімовых Паралімпійскіх гульняў - Sputnik Беларусь
15/15
Агонь Паралімпіяды быў згашаны ў канцы рытуальнага карэйскага танца "Салпуры", у якім танцорка выкарыстала белы шалік як сродак адначасова для выгнання злых духаў і для дасягнення духоўнага ачышчэння.
Стужка навiн
0