20:14 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
  • На Залатой пралесцы адбору як такога няма - дастаткова падаць заяўку і аплаціць унёсак за ўдзел.
  • Падрыхтоўка да фестывалю займае ад тыдня да месяца. А хіба хопіць ночы стварыць складаны вобраз для намінацыі Постыж?
  • Канкрэтных адказаў пра тое, якія цяпер самыя модныя прычоскі і колеры, ніхто не дае.
  • Жаночы майстар з Гомеля Алена Ганчарова прадстаўляе на фестывалі дзяржаўнае прадпрыемства Локан. Скарыць сэрца журы ў намінацыі Вясельная прычоска плануе ружамі з валасоў, упрыгожанымі жэмчугам.
  • На фестывалі сустракаюць не па адзежцы, а па расчосцы. У кожнага майстра - свае інструменты і сакрэты.
  • Адна з самых юных удзельніц, выхаванка Гомельскага каледжа бытавога абслугоўвання Ірына Артэс, выступае ў намінацыі Крэатыўны макіяж. Аднакурснік Аляксандр дазволіў зрабіць з сябе вясновага хлопчыка.
  • Касплэер Валерыя Гарбар з Мінска прымерыла на фестывалі рогі, яе выхад - у намінацыі Постыж.
  • Удзел у фестывалі змяняе мысленне, лічыць нязменны дырэктар фестывалю Аляксандр Нікіценка. Конкурс прымушае па-новаму зірнуць на сваю працу, прымяняць подыўмныя тэндэнцыі ў звычайным жыцці.
  • Доктара-вар'ята з Сусвету Марвел апякае грымёр Валерыя Чыжова і цырульнік Анастасія Гарэлікава. Застаўся апошні штрых - выгаліць на патыліцы доктара спіраль ДНК.
  • Баранавіцкі каледж сферы абслугоўвання зрабіў стаўку на ружовыя афракосы з акрылу. Аўтар ідэі - мастак-дызайнер Анастасія Хвайніцкая.
  • Для многіх канкурсантаў Залатая пралеска - гэта рэальная магчымасць сустрэцца з калегамі, пагутарыць з гуру цырульніцкага мастацтва. Адбываецца гэта без гальштука, у абсалютна нефармальнай атмасферы.
  • У поглядах гледачоў чытаецца захапленне, якое мяжуе са спалохам.
© Sputnik / Мария Амелина
На "Залатой пралесцы" адбору як такога няма - дастаткова падаць заяўку і аплаціць унёсак за ўдзел.

У Гомелі праходзіць V Міжнародны фестываль прыгажосці "Залатая пралеска". Глядзіце на фота, якімі яркімі вобразамі здзіўляюць майстры.

У вынаходлівасці спаборнічаюць цырульнікі, візажысты, майстры манікюру з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы. Каля 300 канкурсантаў змагаюцца за перамогу ў 28 намінацыях. Побач з прафесіяналамі сваё майстэрства і неардынарнасць дэманструюць маладыя спецыялісты.

Фестываль прапануе амаль былінны выбар: налева пойдзеш — даведаешся, што можна стварыць на галаве нявесты за 40 хвілін, прама — убачыш, як робяць хайер-тату на мужчынскай патыліцы, направа — патрапіш на майстар-клас па афарбоўванню валасоў. У модзе сёння попельны, ружовы, неонавы, ды і наогул — усе колеры вясёлкі. Але арганізатары фестывалю супакойваюць: нават для самых адчайных моднікаў гэта не інструкцыя па ўжыванні, а хутчэй арыенцір.

Sputnik пагутарыў з канкурсантамі і паспрабаваў спасцігнуць сэнс амаль шэкспіраўскага пытання "галіць ці не галіць?".

Тэги:
візажыст, цырульнік, конкурс, "Залатая пралеска" (фестываль), Гомель, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы