09:55 07 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR2.78
  • 100 RUB3.37
  • Вечаровая сукенка. Рэпліка па карціне Партрэт княгіні Маргарыты Даўгарукай (Ул. Баравікоўскі). Аўтар - Святлана Князева
  • Мундзір генеральскага ад'ютанта па пехоце Рускага Імператарскага войска. Рэпліка па ўзорах 1807-1814 гг. Аутар - Вольга Кульбянок
  • Пеліс у гусарскім стылі (злева). Верхняе адзенне з рукавамі, якое насілася па-над сукенкай. Рэпліка па модзе 1810-х гг. Аўтар - Святлана Князева
  • Сармацкі касцюм
  • Цывільны мужчынскі касцюм
  • У першай палове ХІХ стагоддзя сукенкі мяккія, бескаркасныя
  • Сукенка ўжо можа трымаць форму за кошт краю, які падварочваўся і набіваўся ватай альбо пухам - гэты край вельмі лёгкі і ў танцы літаральна ўзлятаў
  • Аздабленне балёвых сукенак
  • Гэтыя гарсэты мяккія, у іх толькі крыху касцей, у асноўным шчыльнасць ствараецца за кошт прасцежкі ніткамі двух або трох слаёў тканіны. Спераду ў гарсэт устаўлялася драўляная планшетка - менавіта яна забяспечвала прамую выправу, таму што фізічна не дазваляла даме сагнуцца
  • На выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку
© Sputnik / Анастасия Волчок
Вечаровая сукенка. Рэпліка па карціне "Партрэт княгіні Маргарыты Даўгарукай" (Ул. Баравікоўскі). Аўтар - Святлана Князева.

Выстава "Куфэрак: на вайне і ў бальнай зале" адкрылася напярэдадні ў Лошыцкай сядзібе. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як апраналіся на беларускіх землях у пачатку пазамінулага стагоддзя і як Напалеонаўскія войны паўплывалі на моду.

Выстава "Куфэрак", якая праходзіць у Мінску ўжо трэці раз, ахоплівае першую палову XIX стагоддзя. Тут можна ўбачыць ваенныя мундзіры рускай і французскай арміі, а таксама жаночыя касцюмы і балёвыя сукенкі. 

Напалеонаўская кампанія, якую яшчэ называюць “апошняй прыгожай вайной”, аказала значны ўплыў на модныя тэндэнцыі таго часу. Так, у жаночым касцюме выразна прасочваецца стыль мілітары. 

На беларускіх землях у першай палове ХІХ стагоддзя быў у хаду традыцыйны шляхецкі, сармацкі касцюм, кунтуш і слуцкія паясы. Мода, якая існавала на беларускіх землях, распаўсюджвалася ў Еўропе, малюнкі касцюмаў друкаваліся ў модных часопісах.

Таксама на выставе можна ўбачыць эвалюцыю балёвых сукенак ад пачатку ХІХ стагоддзя да 40-х гадоў. Адметнай рысай гэтых сукенак з’яўляецца тое, што ўсе яны мяккія, бескаркасныя. Да гэтага ў XVIII стагоддзі былі пышныя фіжмы на кітовым вусе, на лазе, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя з'явіліся жорсткія крыналіны, якія нагадваюць сучасныя вясельныя.

На выставе можна не толькі далучыцца да гісторыі моды, але і прымерыць касцюмы ў фотакутку.

Тэги:
сукенка, касцюм, мода, Гістарычная рэканструкцыя, "Куфэрак: на вайне і ў бальнай зале" (выстава), Мінск, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы