05:46 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
  • Брэсцкая крэпасць: рэканструкцыя пачатку вайны

© Sputnik / Сергей Пушкин
Каля паўтысячы ўдзельнікаў з ваенна-гістарычных клубаў паспрабавалі ўзнавіць першую ноч Вялікай Айчыннай вайны.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як праходзіла рэканструкцыя першага дня вайны.

У пяць гадзін раніцы над Кобрынскім умацаваннем пачуліся першыя стрэлы з бутафорскай зброі.

Каля паўтысячы ўдзельнікаў з ваенна-гістарычных клубаў паспрабавалі ўзнавіць першую ноч Вялікай Айчыннай вайны.

Ні лікам вырабленых стрэлаў, ні колькасцю пралітай, хай і бутафорскай, крыві рэканструкцыя не наблізілася да таго, што на самой справе адбывалася ў Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе. Але нават коратка пераказаныя падзеі кранулі брэстчанаў і турыстаў, якія на золку сабраліся на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання.

"Гэтая зямля, на якой мы ляжалі сёння, палітая рэальнай крывёю людзей. Зараз гісторыю спрабуюць крыху падчысціць і ледзь змяніць, таму так важна яе распавядаць", — паведаміў карэспандэнту Sputnik удзельнік рэканструкцыі з Ізраіля Натан Грынберг.

Реконструктор Натан Гринберг из Израиля
© Sputnik / Сергей Пушкин
Рэканструктар Натан Грынберг з Ізраіля

Калі вы не любіце фільмы пра вайну

Член ваенна-гістарычнага клуба "Гарнізон" Юрый Аўдзей удзельнічае ў рэканструкцыі дзевяты год. Яго роля — нямецкі яфрэйтар. Кажа, літаральна прымушаюць гуляць за немцаў, ды і мала ў каго з рэканструктараў ёсць неабходная форма. Ужо пасля таго, як рэканструкцыя сканчаецца, савецкія і нямецкія салдаты ляжаць на адным полі.

Член военно-исторического клуба Гарнизон Юрий Авдей
© Sputnik / Сергей Пушкин
Член ваенна-гістарычнага клуба "Гарнізон" Юрый Аўдзей

Праз пару тыдняў яны трапяць у розныя акопы на Лініі Сталіна на іншы рэканструкцыі. Рэканструктар Дзяніс як член клуба-арганізатара "Гарнізон" ўжо каля двух месяцаў амаль жыве ў крэпасці.

"Рэканструктары дзеляцца на ўзводы, у кожнага свой камандуючы ўзводам, на рэпетыцыі ўсе слухаюцца загадаў, як калі б праходзілі рэальныя баявыя дзеянні. Шмат хто кажа, што моладзь не стане чытаць кнігі ці глядзець фільмы пра вайну, а ў такой форме могуць зацікавіцца гэтымі падзеямі", — распавёў Дзяніс.

Хто страляў у мяне?!

Ад Беларусі і Расіі да Ізраіля і Японіі — і пры такой геаграфіі сярод рэканструктараў няма, мабыць, нікога, хто не ўмеў бы адказаць на пытанне, як яго сям'ю закранула Другая сусветная.

"Я не бачыў свайго дзядулю, які памёр 8 сакавіка 1946 года ад ран, я нарадзіўся ў сям'і малалетняга вязня гета. З вайной мяне шмат што звязвае", — падзяліўся рэканструктар Натан Грынберг з Ізраіля.

У реконструктора Дениса дед был в партизанах
© Sputnik / Сергей Пушкин
У рэканструктараў Дзяніса дзед быў у партызанах

У рэканструктара Дзяніса дзед быў у партызанах, пасля быў прызваны, у канцы 1944 года пад Кенігсбергам загінуў. Удзельнік з Масквы Мікалай у дзяцінстве слухаў апавяданні бацькі пра абаронцу крэпасці Андрэя Кіжаватава.

"Бедныя, холадна!" — шкадуюць гледачы расстраляных, якія вымушаныя ляжаць у траве.

За агароджу, якая аддзяляе рэканструктараў і гледачоў, прарвацца ніхто не спрабуе, нават несапраўдная вайна можа быць небяспечнай.

"Хто страляў у мяне з дзіцем?!" — высвятляе адна з удзельніц рэканструкцыі, калі тая падыходзіць да канца і салдаты па абодва бакі фатаграфуюцца з гледачамі, якія ўжо прыйшлі ў сябе і асмялелі.

Гучныя стрэлы, хай і халастыя, прагучалі занадта блізка і нечакана і напалохалі дзіцяці, якое сядзела на руках жанчыны.

Рэканструктары год за годам спрабуюць у своеасаблівай мініяцюры прайграць падзеі пачатку вайны, не шкадуючы грошай на патроны, накладныя раны і штучную кроў. Робяць яны гэта, каб нікому не прыйшло ў галаву адыграць той жа сюжэт з сапраўднай зброяй у руках, таму што дзеці плачуць і ад пастановачных выбухаў, што гучаць нечакана і без ўзгаднення са сцэнарам.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна, Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", Брэст
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы