21:29 19 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
  • Перад пачаткам Бітвы Двароў рыцары і дамы выйшлі пакрасавацца перад шматлікімі гледачамі.
  • Deus vult, - сказаў святар, калі благаславіў удзельнікаў на бітву, на што вядучы адзначыў, што ён відавочна аддае перавагу Тэўтонскаму ордэну.
  • Суровыя шатландскія горцы моляцца перад сваёй уласнай бітвай - бо ніколі не вядома, хто застанецца ў жывых.
  • Дэвіз гэтага рыцара, напэўна, Забіць усіх чалавекаў.
  • Бітва часам нагадвае танец, а падвойная агароджу абараняе гледачоў ад закаваных у латы рыцараў, якія ў запалу бойкі могуць не разлічыць амплітуду піруэта.
  • Шматлікія госці фестывалю прыехалі паглядзець на рэканструкцыю бітваў сем'ямі.
  • Сонца паліла няшчадна, але ніхто з рыцараў у цяжкім абмундзіраванні не скардзіўся.
  • Рыцары, якія загінулі, карысталіся перадышкаю або назіралі за таварышчамі, якія працягвалі бой.
  • У перапынку паміж бітвамі можна было наведаць горад майстроў, іншых паглядзець і сябе паказаць.
  • Кацялкі нібы чакаюць, калі іх апрабуюць на вогнішчы.
  • Рамеснікі прывезлі на фестываль мноства цікавых вырабаў.
  • Нават лялькі ў гэты дзень зрабіліся рыцарамі.
  • Знатныя дамы хаваюцца ад спёкі ў цені
  • А побач дзяўчыны танчаць - нават музыка не патрэбная, бо можна самім спяваць.
  • Рыцар рыхтуецца да выезду: менавіта так у цяжкім даспеху прыходзіцца садзіцца на каня.
  • Агляд у шлемаў вельмі вузкі, але так трэба, каб выпадковая страла не трапіла ў твар.
  • Рыцары размінаюцца перад маштабнай рэканструкцыяй бітвы.
  • Піка - страшная зброя супраць вершніка.
  • Кананір старанна цэліцца, наводзячы гармату.
  • Пяхота натапырылася пікамі - коннікам не наблізіцца.
  • Абложаныя з усмешкамі сустракаюць ворага - мабыць, зачакаліся.
  • Лучнікі перабягалі з месца на месца і абсыпалі пяхоту градам стрэл.
  • Пасля бітвы рыцары адправіліся пажынаць заслужаную славу - было шмат жадаючых сфатаграфавацца на памяць.
© Sputnik / Анастасия Волчок
Да пачатку "Бітвы Двароў" рыцары і дамы выйшлі пакрасавацца перад шматлікімі гледачамі.

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" у гэтым годзе святкуе юбілей. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як біліся рыцары і весяліліся госці фестывалю.

Ужо дзесяць гадоў запар фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" праходзіць у музейным комплексе "Дудуткі". Арганізатары фестывалю, экстрым-тэатр "Берсерк", у чарговы раз парадавалі шматлікіх гасцей цікавымі актыўнасцямі. Тут можна было паназіраць за рыцарскімі баямі, пагуляць па гораду майстроў i сапраўднаму сярэднявечнаму лагеру, паслухаць музыку і, нарэшце, проста добра адпачыць на прыродзе.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як біліся рыцары і весяліліся госці фестывалю.

По теме

Відэафакт: сапраўдны рыцарскі турнір прайшоў пад Мінскам
Рыцары і барды: фестываль "Наш Грунвальд" адзначае юбілей

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы