04:13 22 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.21
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.44
  • Брэст адзначае сваё 999-годдзе
  • Упершыню Брэст згадваецца ў ПВЛ у 1019 годзе, брастчан забаўлялі аніматары ў старажытнай вопратцы
  • На ўрачыстай частцы святкавання гарадскія ўлады ўсклалі кветкі да помніка
  • Затым святкаванні разгарнуліся ў розных лакацыях горада над Бугам
  • Рэканструктары ўзнавілі старажытныя часы
  • Сярэднія вякі сёння суседнічалі з лагерам часоў Першай сусветнай вайны
  • І з Вялікай Айчыннай - бо Дзень горада супаў з 74-годдзем вызвалення Брэста
  • Без спорту і прыгожых дзяўчат у Дзень горада - зусім ніяк
  • Правапарадак на свяце забяспечвалі і вось такія супрацоўніцы
  • У Брэсце для гараджан і гасцей горада прыдумалі забавы як для дарослых ...
  • ...так і для дзяцей. Напрыклад, такі лабірынт з канструктара.
  • І як жа без гандлю сувенірамі - кожны мог падабраць сабе цікавую пакупку
  • Сувеніры - з аднаго матэрыялу, але для ўсведамлення розных эпох у гісторыі горада
  • З канструктара сабралі і флагман беларускага легкавога аўтапрама - Geely Atlas
  • Святочны вулічны бізнес - можна было купіць сябе ў алоўку
  • У наступным годзе Брэст адзначыць 1000-годдзе
© Sputnik / Виктор Толочко
Брэст адзначае сваё 999-годдзе.

Масавымі гуляннямі адзначылі 999-годдзе Брэста мясцовыя жыхары і госці абласнога цэнтра. Выставы работ рамеснікаў, гістарычныя рэканструкцыі, вулічныя канцэрты - усё гэта прысвяцілі Дню горада. Як прайшло свята, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

У суботу 28 ліпеня Брэст шырока адзначыў сваё 999-годдзе. Мясцовыя жыхары і шматлікія госці горада сабраліся на галоўных святочных пляцоўках горада, каб масава ўшанаваць гэтую амаль круглую дату. Акрамя таго, на свята прыбылі прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый з 11 краін свету.

Гарадскія ўлады пры дапамозе рэканструктараў аднавілі некалькі эпох з гісторыі горада. У намётавым лагеры можна было знайсці людзей у сярэдневяковых касцюмах, а таксама Першай і Другой сусветных войнаў.

Свята атрымалася па-сапраўднаму сямейным: людзі розных узростаў маглі знайсці сабе забаву па душы. Для дзяцей працавалі атракцыёны і праводзіліся розныя конкурсы, дарослыя маглі стаць удзельнікамі гістарычных рэканструкцый, а людзі старэйшага ўзросту маглі паслухаць канцэрты. Усё гэта задавала па-сапраўднаму святочны настрой і дазволіла добра павесяліцца.

Дарэчы, учора Брэст адзначаў яшчэ адно свята: у гэты дзень у 1944 годзе горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

По теме

З размахам і гуляннямі: Брэст святкуе 999-годдзе
Тэги:
свята, Дзень горада, Брэст, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы