Сярод пераможцаў гэтага года — два беларускія фатографы. "Журавінавае сэрца" Сяргея Гапона заняло першае месца ў намінацыі "Мая планета", адзіночнае фота. А серыя фота Таццяны Ткачовай "Сезоны Веры" ў намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу" атрымала 2 месца.
Уручэнне ўзнагарод і адкрыццё выставы работ лаўрэатаў адбудзецца 8 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Маскве. Там жа будзе абвешчаны і ўладальнік галоўнага прыза агляду — Гран-пры.
Прэміі адзінага ў Расіі міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаванага медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, складаюць 100, 75 і 50 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месца адпаведна. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Сценіна — Гран-пры — атрымае 700 тысяч рублёў.
У гэтым годзе ў конкурсе прыняло ўдзел амаль шэсць тысяч здымкаў з 77 краін свету, многія з іх прысвечаны сацыяльным праблемам.
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik — міжнародны інфармацыйны партнёр конкурсу.