10:20 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
Фатограф Сяргей Гапон

Сяргей Гапон: рамантыка часам прысутнічае толькі на фотаздымку

© Sputnik / Александр Шурмелев
Асоба
Атрымаць кароткую спасылку
197100

Фатограф, чые працы выйшлі ў фінал міжнароднага конкурсу імя Андрэя Сценіна, расказаў Sputnik пра АМАП з касічкамі, сумныя палесскія журавіны і паломніцтва на шашлыкі.

Фатаграфіі рудай украінскай праваабаронцы і палымянага журавінавага сэрца адправіліся на конкурс літаральна за дзень да заканчэння падачы заявак. Калі Сяргею Гапону нагадалі пра дэдлайн, ён пасмяяўся: асабісты дэдлайн наступіць яшчэ праз 4 гады, у конкурсе можна ўдзельнічаць да 33 гадоў. Але фатаграфіі даслаў. І, як высветлілася, не дарэмна.

АМАП з касічкамі

Адна з фатаграфій, якая ўразіла журы, зробленая ў Кіеве 9 мая, падчас акцыі "Бяссмертны полк". Па словах Сяргея, у той дзень сабраліся як прыхільнікі акцыі, так і яе праціўнікі, таму былі прынятыя сур'ёзныя меры бяспекі.

Беларусь. Косичка. Главные новости, одиночные фотографии
© Фото : Stenincontest / Sergei Gapon
Касічка. Галоўныя навіны, адзінкавыя фатаграфіі.

"Для фатографа гэта, вядома, выдатны сюжэт — паўтараюцца элементы і акцэнт, касічка дзяўчыны. Але з пункту гледжання бяспекі, мне здаецца, гэта было дастаткова непрафесійна", — прызнаецца Сяргей: беспарадкі падчас акцыі ўсё-ткі здарыліся.

Паводле яго слоў, з рудай дзяўчынай з Нацгвардыі ён так і не пазнаёміўся, так што яна, магчыма, нават не ведае, што апынулася на здымку, які прэтэндуе на перамогу ў прэстыжным міжнародным конкурсе.

Рамантыка фота vs суровая рэальнасць

Фатаграфія, на якой азярцо журавін літаральна на некалькі імгненняў прыняло форму сэрца, рамантычная толькі на першы погляд, а на самай справе за ёй стаіць сумная гісторыя.

Беларусь. Клюквенное сердце. Моя планета, одиночные фотографии
© Фото : Stenincontest / Сергей Гапон
Журавінавае сэрца. Мая планета, адзінкавыя фатаграфіі

Гэта фота Сяргей зрабіў на прадпрыемстве "Палескія Журавіны", якое з'яўляецца адным з самых буйных плантацый журавін у Еўропе.

"Месяц кастрычнік, людзі ў вадзе па пояс, і яны вымушаныя знаходзіцца там па 8-9 гадзін у дзень", — распавядае Сяргей.

Восень у Беларусі халодная — і маразы, і дажджы, але людзі вымушаныя працаваць у такіх умовах, каб пракарміць сям'ю. Пінскі раён, па словах Сяргея, — адзін з самых бедных у рэспубліцы ў плане эканомікі, там высокі ўзровень беспрацоўя. Для многіх мясцовых гэта фактычна адзіная магчымасць зарабіць грошы.

Збор журавін
© AFP 2018 / Sergei GAPON

Тэхналогія збору журавін досыць простая, і кожны кастрычнік на гэтае прадпрыемства адбываецца пілігрымка фатографаў. З году ў год паўтараецца адзін і той жа сюжэт, адны і тыя ж журавіны, адны і тыя ж людзі. Нават мужчына ў цэнтры фатаграфіі Сяргея ўжо трапляў у яго аб'ектыў пазалетась, і апрануты ён быў у тую ж самую куртку і шапку. Адзінае, што можа змяняцца — святло, умовы надвор'я, якія ўплываюць на танальнасць фатаграфій.

Сяргей шукаў новую кропку здымкі і ў выніку выкарыстаў дрон, каб зірнуць на "басейн" з журавінамі зверху.

"Сама форма пастаянна змяняецца, як правіла, гэта круг, авал, на секунд 5-10 склалася сэрца. І я зразумеў: так, гэта тая фатаграфія, у якой ёсць права на існаванне, гэта нешта новае, і гэта не проста форма сэрца, гэта пэўны сімвал, рухавік рэгіёну", — расказвае Сяргей.

Прыкласціся да каменя і паесці шашлыкоў

На конкурс Сяргей адпраўляў яшчэ серыю здымкаў, якія не прайшлі ў фінал, але расказваюць цікавую гісторыю.

"Гэта адна з самых уражлівых для мяне здымак за мінулы год, таму што тое, што я ўбачыў, вельмі незвычайна", — адзначае Сяргей.

Да Блакітнай крыніцы кожнае 14 жніўня, на Мядовы спас, прыязджаюць каля 50 тысяч паломнікаў.

Люди приходят поклониться камню
© Фото : Сергей Гапон
"Стаяць мужчыны, піўным жывоцікам адзін бок прыклалі, другі прыклалі..."

На першай фатаграфіі людзі стаяць у чарзе, каб пакланіцца каменю. Прычым этнографы, па словах Сяргея, сцвярджаюць, што гэтага каменя ў той мясцовасці ніколі не было.

"Проста калі ўбачылі, што паломніцтва набірае абароты, паставілі гэты камень і прыдумалі легенду, што ён ацаляе, калі прыкласціся да каменя хворым месцам. Карціна ўражлівая: стаяць мужчыны, піўным жывоцікам адзін бок прыклалі, другі прыклалі…" — расказвае Сяргей.

Лічыцца, што балючае месца камень сагравае, а здаровае — астуджае.

На радзіме Сяргея, у Крэве, таксама стаялі такія камяні, але на іх мясцовыя святары выбілі праваслаўныя крыжы, каб людзі прыходзілі пакланіцца крыжу, а не каменю, тут жа, запэўнівае фатограф, гэта проста валун.

Аднак асноўная мэта паломніцтва для многіх — рака побач, вада ў якой на працягу ўсяго года захоўвае тэмпературу 8 градусаў. Людзі вераць, што, калі гэтую раку перайсці туды і назад тройчы (хтосьці, зрэшты, настойвае на лічбе 40), хваробы ног сыдуць.

Паломники считают, что если трижды перейти реку, болезни ног уйдут
© Фото : Сергей Гапон
Раку трэба перайскі тройчы, а нехта гаворыць - 40 разоў

"Гэта працягваецца цэлыя суткі, ваду проста пыласосяць туды і назад тысячы людзей, побач стаяць, набіраюць гэтую ж ваду ў бутэлькі для пітва, на адным беразе стаіць капліца і ідзе служба, на іншым — смажацца шашлыкі, алкаголь, лета, свята… Дастаткова дзіўная рэлігійная нагода сабрацца", — жартуе Сяргей.

"Агенцтва — воўк, якога трэба кожны дзень карміць"

Сяргей Гапон захапляецца фатаграфіяй з дзяцінства. Яго прафесійнае станаўленне пачалося ўжо падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў: на першым курсе, на конкурсе, дзе студэнты павінны былі прадэманстраваць таленты, Сяргей прадставіў свае фатаграфіі.

У выніку Сяргей атрымаў не толькі галоўны прыз, але і прапанову працы ад універсітэта. У той час там як раз шукалі фатографа, так што фактычна з канца першага курса Сяргей не толькі вучыўся, але і працаваў ва ўніверсітэце.

"З цягам часу культура мне трохі надакучыла, і я пачаў пазіраць у бок навін", — кажа Сяргей. Цяпер ён працуе фотакарэспандэнтам у Агенцтве Франс Прэс (AFP).

Пра свае творчыя планы Сяргей гаворыць з асцярогай. Паводле яго слоў, фотарэпарцёру досыць складана будаваць вялікія планы.

"Агенцтва — воўк, якога трэба кожны дзень карміць", — жартуе Сяргей.

По теме

Хто ўзначаліў журы конкурсу Сценіна?
Фотаконкурс імя Сценіна сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў
Лаўрэаты конкурсу Сценіна ў 2018-м атрымаюць 3 мільёны расійскіх рублёў
Тэги:
журналістыка, фатаграфія, Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, Сяргей Гапон, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы