19:39 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
  • Выстава Беларусь і Біблія
© Sputnik / Анастасия Волчок
Выстава "Беларусь і Біблія" адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 20 верасня. На ёй будуць прадстаўлены экспанаты, якім ад 5 тысяч гадоў, да сучасных, з цэлага шэрагу краін: Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Паўднёвай Карэі, Расіі, Кітаі і іншых. Намеснік дырэктара бібліятэкі Алесь Суша дапамагае манціраваць выставу.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як манціравалася выстава і якія кнігі і скруткі можна будзе ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы ўжо сёння.

Унікальная выстава, падобных да якой яшчэ не было ў Беларусі, адкрываецца сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Напярэдадні Sputnik паглядзеў, як манціруецца выстава, а таксама запытаўся ў намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы, якія цікавосткі можна знайсці ў вітрынах Музея кнігі.

"Мы спрабавалі паказаць гісторыю ўсяго чалавецтва праз пісьменства, і пісьменства незвычайнае, пісьменства сакральнае. Фактычна мы паказваем гісторыю біблейскага тэксту, праз біблейскі тэкст гісторыю культуры цывілізацыі, палітыкі, дзяржаўнасці, усёй, прынамсі індаеўрапейскай, але цяпер ужо і сусветнай цывілізацыі", — распавёў навуковец.

У Беларусь прывезлі экспанаты, якім ад 5 тысяч гадоў, да сучасных, з цэлага шэрагу краін: Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Паўднёвай Карэі, Расіі, Кітая і іншых. Але самае важнае – у Нацыянальнай бібліятэцы выстаўленыя ўнікальныя аб'екты, якія захоўваюцца пераважна ў прыватных калекцыях.

"Многія з іх зусім не бачылі перад гэтай выставай нідзе і ніколі. Некаторыя не ўключаліся ў каталогі, то бок не публікаваліся, і нават не ўведзеныя ў навуковы ўжытак", — распавёў Алесь Суша.

На выставе можна будзе знайсці скруткі са старажытнай Грэцыі, Вавілона, Рымскай Імперыі і Міжземнаморскага рэгіёну, дзе адбывалася пашырэнне Бібліі. Таксама прадстаўлены вельмі рэдкія скруткі Бібліі, напісаныя на Усходзе, напрыклад, у Індыі, у Грузіі, іншых краінах Каўказа, у Арменіі, арыгінальныя аб'екты з Далёкага Усходу, напрыклад, з Кітая.

Друкаваныя кнігі паказваюць гісторыю Бібліі ад Гутэнберга, першых выданняў Бібліі на нацыянальных мовах, шматмоўных выданняў Бібліі — Біблій-паліглот — да нашага часу.

"Можна бачыць гравюры Дзюрэра і мастацкія працы Сальвадора Далі – гэта, безумоўна, выключнай значнасці падзея для нашай культурнай традыцыі", — сказаў Алесь Суша.

Вельмы шырока будзе прадстаўлена на выставе і беларуская кніжная традыцыя, якая фактычна пачалася з Бібліі — старажытных Тураўскага і Полацкага Евангелляў, з Бібліі пачалася і друкарская традыцыя на беларускай зямлі.

"Тут жа мы бачым і пераклады на сучасную беларускую мову, якія будзе цікава ўбачыць нашым сучаснікам, бо гэта ўжо нараджэнне традыцыі сучаснай літаратурнай мовы і ўласна біблейскай літаратуры", — адзначыў навуковец.

Наведвальнікам выставы будзе даступнае мабільнае прылажэнне, якое можна будзе выкарыстоўваць як аўдыёгід або здзейсніць у ім віртуальную экскурсію па выставе.

Тэги:
Біблія, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Алесь Суша, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы