06:29 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17
  • Жанчына каля народнага мемарыяла на вуліцы ў Керчы, дзе ў Керчанскім політэхнічным каледжы адбыліся выбух і стральба.
  • Юнакі на вуліцы ў Керчы каля каледжа.
  • Удзельнікі акцыі каля народнага мэмарыяла ў Керчы ў памяць аб загінулых студэнтах.
  • Жанчына са свечкай на вуліцы ў Керчы каля мемарыяла.
  • Кветкі каля народнага мемарыяла ва Уладзівастоку ў памяць аб загінулых у Керчы 17 кастрычніка.
  • Людзі каля народнага мэмарыяла ў Сімферопалі.
  • Студэнты Краснадара ўдзельнічаюць у акцыі памяці аб загінулых пры нападзе на керчанскі каледж.
  • Людзі стаяць у чарзе ў Цэнтр Крыві ў Керчы, каб здаць кроў для пацярпелых пры нападзе на Керчанскі політэхнічны каледж.
  • Святар чытае малебен каля імправізаванага мэмарыяла ў Краснадары ў памяць аб загінулых пры нападзе на керчанскі каледж.
  • Дзяўчыны запальваюць свечкі каля народнага мэмарыяла ў Сімферопалі.
  • Кветкі ля пасольства Расіі ў Минску ў памяць аб загінулых у Керчы.
  • У Брэсцкай крэпасці каля мемарыяльнай пліты гораду-герою Керч берасцейцы ўсклалі кветкі ў памяць аб загінулых у Керчы.
© Sputnik / Алексей Мальгавко
Жанчына каля народнага мемарыяла на вуліцы ў Керчы, дзе ў Керчанскім політэхнічным каледжы адбыліся выбух і стральба.

Акцыі памяці загінулых пры нападзе на керчанскі каледж прайшлі ў Керчы, Севастопалі, Краснадары. Людзі нясуць кветкі да імправізаваных мемарыялаў і ў іншых гарадах і краінах - Уладзівастоку, Сімферопалі, Мінску, Брэсце.

Масавае забойства ў Політэхнічным каледжы ў Керчы ўзрушыла людзей сваёй жорсткасцю. 17 кастрычніка 22-гадовы студэнт Уладзіслаў Раслякоў прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне і пачаў расстрэльваць людзей. У выніку 20 чалавек загінулі, больш за 50 атрымалі раненні, а сам злачынец пакончыў з сабой.

Спачуванні родным і блізкім загінулых падчас выбуху ў каледжы ў Керчы выказваюць ва ўсім свеце, словы падтрымкі паступаюць ад кіраўнікоў іншых дзяржаў, дыпламатаў і грамадскасці. У Севастопалі абвясцілі трохдзённую жалобу, а ўсе матчы ФНЛ будуць пачынаць з хвіліны маўчання.

Яшчэ не менш за 10 студэнтаў знаходзяцца ў цяжкім стане. У Керчы людзі стаяць у чарзе ў "Цэнтр Крыві", каб здаць кроў для пацярпелых пры нападзе.

Тэги:
Масавае забойства, Выбух
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы