10:39 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
  • Раней у некаторых мясцінах Беларусі маску Казы рабілі з дрэва і прымацоўвалі да яе сапраўдныя рогі, але і зробленая з пап'е-машэ яна выглядае вельмі прыгожа.
  • Саламяная каза трасе бародкай - зусім як сапраўдная.
  • У цэнтры каляднай зоркі традыцыйна робяць выяву з рэлігійным сюжэтам.
  • Галоўнае - апрануцца па сезоне, у гэтыя выхадныя ў Беларусі пахаладала.
  • Часам унутр зоркі ставілі свечку.
  • Свята падаравала шматлікім гасцям добры настрой.
  • Які ж калядны стол без традыцыйнай стравы - каляднай куцці?
  • Калядная зорка сімвалізуе тую зорку, якая абвясціла пра нараджэнне Ісуса.
  • Калядоўшчыкі з зоркай хадзілі па хатах, пелі калядкі і паказвалі розныя смешныя сцэнкі.
  • Шмат людзей сабраліся паглядзець на традыцыйны абрад.
  • Дзяўчыны апранулі цёплыя хусткі - не было нават дзвюх падобных адна да адной.
  • Я каза-страказа, за тры грошы куплена, паўбока аблуплена - так пачынаецца адна з вядомых калядак.
  • Каза танцавала, жартавала, жадала гаспадарам усяго найлепшага ў новым годзе...
  • ...пакуль раптоўна не памірала.
  • Тады трэба было хуценька прынесці ёй розных прысмакаў, каб каза ажыла, а добрыя пажаданні спраўдзіліся.
  • Гледачы таксама не засталіся галоднымі.
  • Наведвальнікаў Строчыцаў частавалі блінамі і гарачай гарбатай.
  • Сагрэцца можна было і скокамі.
  • А таксама зрабіць вакол ёлачкі карагод.
  • Хлопцы таксама знайшлі ўпадабаную гульню.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Раней у некаторых мясцінах Беларусі маску Казы рабілі з дрэва і прымацоўвалі да яе сапраўдныя рогі, але і зробленая з пап'е-машэ яна выглядае вельмі прыгожа.

Як пелі, плясалі і каштавалі куццю ў Строчыцах, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Калядоўшчыкі ў гэтым годзе пачалі хадзіць па хатах крыху раней, дзякуючы доўгім выхадным, але іх ужо чакалі са смачнымі пачастункамі. "Каза" скакала, выбівала капытом добры будучы ўраджай, потым раптоўна "памірала", пакуль яе не частавалі прысмакамі. Гэта абавязкова трэба зрабіць, каб тое добрае, што "Каза" нагадала гаспадарам хаты, спраўдзілася.

Традыцыйная страва Каляд - куцця - таксама чакала на стале, а яшчэ гасцей сядзібы частавалі блінцамі і гарачай гарбатай. Як з танцамі, спевамі і гульнямі сустрэлі Каляды ў Строчыцах, глядзіце ў фотастужцы.

Чытайце таксама:

  • Паўлава: "Калядой" беларусы выбіралі самую прыгожую дзяўчыну
  • Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
  • Як павіншаваць з Новым годам і Калядамі па-беларуску
  • Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі
  • Вершы пра Каляды: шчодры вечар, святы вечар
Тэмы:
Беларускія Каляды (40)
Тэги:
Каляды

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы