12:43 19 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.27
  • Вясна ўрачыста ўступае ў свае правы ў Строчыцкім музеі пад адкрытым небам.
  • Яе сустракаюць шэсцем са спевамі.
  • Карусель са стужкамі - традыцыйная масленічная забава для дзятвы.
  • Самыя маленькія пакуль назіраюць за святам, але ў хуткім часе і яны змогуць пабегаць са стужкамі.
  • Самыя моцныя і спрытныя маглі праявіць сябе, паспрабаваўшы забрацца на слуп і схапіць прыз.
  • Хадулісту, вядома, лягчэй - яму амаль і лезці не трэба, здаецца, толькі руку працягні.
  • Якая ж Масленіца без смачных, жоўтых як сонейка блінцоў.
  • Па масленічнай традыцыі нежанатым хлопцам (а часам і дзяўчатам) на шыю вешаюць упрыгожаны брусок.
  • Таксама бабылі абавязаныя ўвесь дзень цягаць па вёчцы ўпрыгожанае бервяно. Не хочаш - плаці.
  • Яшчэ адзін цікавы масленічны абрад - Пахаванне Дзеда.
  • Ляльку з саломы аплакваюць і хаваюць, гэта павінна паспрыяць урадлівасці.
  • Танцы і карагоды не спыняліся да самага вечара.
  • Госці свята танчылі традыцыйныя танцы пад гукі народных інструментаў.
  • Акрамя бліноў, хапала і іншых ласункаў.
  • Пудзіла зімы, Марэна, як быццам здаецца, узняўшы рукі ўгору.
  • Незвычайны спосаб запаліць пудзіла - дыхнуць на яго агнём.
  • Пудзіла хутка занялося і добра гарэла - значыць, лета будзе гарачым і сонечным.
  • Дым стаяў стаўбом да самага неба.
  • Зіму праводзілі з карагодамі і спевамі.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Вясна ўрачыста ўступае ў свае правы ў Строчыцкім музеі пад адкрытым небам.

Як на Масленіцу хаваюць Дзеда і за што бабылю на шыю калодку вешаюць, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Шырокую Масленіцу адгулялі на выхадных у Строчыцах. Акрамя традыцыйных пачастнункаў, спеваў і танцаў, гасцей чакалі старажытныя абрады, якія праходзілі ў Беларусі ўвесь масленічны тыдзень. У Строчыцах яны змясціліся ў адзін дзень, які атрымаўся вельмі цікавым і насычаным.

Так, можна было даведацца, чаму нежанатыя хлопцы павінны былі ўвесь дзень цягаць па вёсцы ўпрыгожанае стужкамі бервяно і як можна было адкупіцца ад гэтай ношы, а таксама навошта хаваць "Дзеда" і чаму на гэтым абрадзе могуць прысутнічаць толькі дарослыя (на фота гэта не відавочна, калі хочаце даведацца, чытайце на Sputnik пра эратычны фальклор беларусаў).

Былі і традыцыйныя конкурсы для дарослых і дзяцей, а таксама, як запэўнілі арганізатары, самае вялікае пудзіла зімы ў ваколіцах Мінска! 

Тэмы:
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (24)
Тэги:
Масленіца

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы