09:09 21 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
  • Дзень Святого Казіміра адзначаецца 4 сакавіка ўжо некалькі стагоддзяў.
  • Па некаторых сведках, акрамя заступніцтва Літвы ён апякае таксама рамеснікаў і майстроў з усяго свету.
  • Не абмінаюць гэтае свята ўвагай і на Беларусі.
  • Беларускія майстры ладзяць свой рамёсны фестываль – Казюкі.
  • На некалькі дзён Гродна пераўтвараецца ў сапраўдны горад майстроў.
  • Гродзенскія Казюкі ні ў чым не саступаюць віленскаму Казюкасу: хапае тут песень, танцаў і прыгажосці.
  • На гродзенскіх Казюках заўсёды шмат дзяўчат. Некаторыя з іх прыходзяць набыць рамёсныя вырабы.
  • Некаторыя - прывабліваюць пакупнікоў сваёй натуральнасцю з прылаўкаў.
  • Гэта вам не замежныя Барбі з іх нерэальнымі стандартамі. Худая карова - яшчэ не газель, - запэўніваюць беларускія лялькі.
  • Ніводнае беларускае свята не абыходзіцца без буслоў - яшчэ аднаго сімвала краіны.
  • Дапаўняе спіс беларускай сімволікі зубр. Жывёла ў драўляным выкананні выглядае не менш брутальна, чым жывая.
  • Майстры на Казюках жартуюць шчыра і па-добраму...
  • ... падбадзёрваюць пакупкнікоў...
  • ...і заклікаюць на новыя здзяйсненні.
  • Без жартаў у наш складаны век не пражывеш.
  • Аматар народных гулянняў заўважыць крыху менш прысмакаў, якія кампенсуе пачуццё гумару майстроў.
  • У гэтым годзе на свята прыехала больш за сотню майстроў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Дзень Святого Казіміра адзначаецца 4 сакавіка ўжо некалькі стагоддзяў.

Беларускія майстры ладзяць сваё свята ў гонар Святога Казіміра. На ім менш прысмакаў, але больш дзяўчат і жартаў.

Дзень Святого Казіміра адзначаецца 4 сакавіка ўжо некалькі стагоддзяў. Па некаторых сведках, акрамя заступніцтва Літвы ён апякае таксама рамеснікаў і майстроў з усяго свету, таму не абмінаюць гэтае свята ўвагай і на Беларусі.

Беларускія майстры ладзяць свой рамёсны фестываль – Казюкі. На некалькі дзён Гродна пераўтвараецца ў сапраўдны горад майстроў.

Гродзенскія Казюкі ні ў чым не саступаюць віленскаму Казюкасу: хапае тут песень, танцаў і прыгажосці. Аматар народных гулянняў заўважыць крыху менш прысмакаў, якія кампенсуе пачуццё гумару майстроў – куды ні кіно вокам, паўсюль жартачкі.

Як жартуюць мясцовыя майстры, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

Тэги:
Казюкі, Гродна

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы