Фестываль "Арт-Мінск", які на пачатку арганізатары пазіцыяніравалі як эксперымент, у гэтым годзе праходзіць у другі раз. Мерапрыемства ўпадабалі і мастакі, і аматары сучаснага мастацтва.
Галоўнай кропкай прыцягнення фестывалю і цяпер стане экспазіцыя ў Палацы мастацтваў. Убачыць яе можна з 29 мая па 30 чэрвеня. Тут сабралі працы 240 мастакоў, ёсць сярод іх і ўдзельнікі мінулага года. Падчас прыёму заявак дэдлайн нават прыйшлося пераносіць – мастакі вельмі прасілі.
Экспазіцыя ў гэтым годзе атрымалася эпатажнай, экспрэсіўнай і шматграннай – на выставе прадстаўлены жывапіс, графіка, фатаграфія і скульптура. У рэалізацыі дапамагаў арт-крытык, куратар і дырэктар галерэі "Ельцын Цэнтр" Ілля Шыпілоўскіх.
Акрамя цэнтральнай выставачнай пляцоўкі мерапрыемствы "Арт-Мінска" пройдуць на 16 выставачных пляцоўках сталіцы.
Глядзіце у фотастужцы Sputnik, чым у гэтым годзе плануе здзіўляць найбуйнейшы фестываль сучаснага мастацтва Беларусі.
Глядзіце таксама:
- Як прайшоў фестываль "Арт-Мінск" у мінулым годзе - фота
- Сябар Сальвадора Далі прывёз у Мінск выставу яго твораў